Знайсці
05.12.2023 / 19:555РусŁacБел

Энергія з зямлі: запрацаваў прарыўны праект Google — геатэрмальная электрацэнтраль

Чыстая безвугляродная электраэнергія пачала паступаць у сетку, якая абслугоўвае цэнтры апрацоўкі даных Google у Невадзе.

Фота: Google / Fervo Energy

У 2021 годзе Google аб'яднаўся са стартапам Fervo Energy для працы над так званай «пашыранай геатэрмальнай сістэмай» (EGS). У адрозненне ад іншых крыніц безвугляроднай энергіі, такіх як сонца і вецер, геатэрмальныя праекты могуць працаваць у любы час дня і ночы і незалежна ад атмасферных умоў. Яны працуюць за кошт цяпла зямлі.

Нядаўна мы пісалі пра поспех, якога дасягнула кампанія Fervo Energy ў развіцці геатэрмальных тэхналогій, дасягнуўшы рэкорднай хуткасці выпрацоўкі электраэнергіі і магутнасці. Цяпер Google заявіў, што першы такога маштабу геатэрмальны энергетычны праект ужо забяспечвае кругласутачную падачу безвугляроднай электраэнергіі ў сетку.

Гэта новы крок Google у кірунку дасягнення пастаўленай мэты цалкам перавесці свае цэнтры апрацоўкі даных і офісы на безвугляродную энергію да 2030 года.

Fervo Energy дасягнула геатэрмальнага прарыву ў пачатку гэтага года, калі была дасягнутая здольнасць сістэмы вырабляць 3,5 мегават электраэнергіі. Гэтага дастаткова для забеспячэння энергіяй каля 2600 дамоў. Кампанія даказала, што EGS здольныя працаваць у камерцыйных маштабах.

На сваёй пляцоўцы ў штаце Невада Fervo прасвідравала грунт на глыбіню 8000 футаў (каля 2,5 км), а потым пашырыла свідравіну гарызантальна. Затым была зроблена другая гарызантальная свідравіна, каб перасекчы расколіны ў пародзе. Халодная вада з першай свідравіны перапампоўваецца праз шчыліны ў другую свідравіну, такім чынам вада паглынае цяпло навакольных парод. Гэта і выкарыстоўваецца для выпрацоўкі пары і безвугляроднай энергіі.

Міністэрства энергетыкі ЗША прызнала, што, у адрозненне ад фрэкінгу газу і нафты, устаноўкі EGS не пагражаюць чысціні грунтовых водаў. Рэзервуары EGS, як правіла, знаходзяцца значна глыбей, чым нафтавыя і газавыя, і не знаходзяцца блізка да паверхневых запасаў пітной вады. Геатэрмальныя электрастанцыі таксама не выпускаюць ваду на паверхню.

Міністэрства энергетыкі ЗША прагназуе, што геатэрмальныя станцыі будуць генераваць да 120 гігават чыстай энергіі да 2050 года. Гэтага будзе дастаткова, каб пакрыць больш за 16% патрэб ЗША ў электраэнергіі.

Fervo ўжо будуе новую пляцоўку EGS у штаце Юта, якая, як мяркуецца, будзе пастаўляць 400 мегават безвугляроднай электраэнергіі ў дзень, што дастаткова для забеспячэння энергіяй 300 000 дамоў. Fervo абяцае, што гэтая пляцоўка пачне пастаўляць электраэнергію ў сетку ў 2026 годзе і выйдзе на поўную магутнасць за два гады.

Чытайце таксама:

Прарыўная геатэрмальная тэхналогія вырабляе 3,5 мегавата безвугляроднай энергіі

Геатэрмальная энергія: усё больш краін распрацоўваюць тэхналогіі выкарыстання цяпла зямных нетраў

Ці змогуць акіянскія хвалі стаць для чалавецтва невычэрпнай крыніцай энергіі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
44
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0
1
Бюджет rozzii/адказаць/
05.12.2023
Че там с ценами на углероды?
9
Хрэнь усе гэта/адказаць/
05.12.2023
Памятаю Меркель вучыла эка развіваць. Дзе тая Меркель? Дзе тая эка? А Расія яшчэ больш разбагацела пад дурныя размовы
2
грамацей/адказаць/
05.12.2023
Вiльня наша, дурак ты!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031