Знайсці
07.11.2023 / 09:071РусŁacБел

Nike падала ў суд на New Balance за крадзеж тэхналогіі вытворчасці красовак

Nike падала ў суд на New Balance і Skechers за выкарыстанне запатэнтаванай тэхналогіі Nike Flyknit пры вытворчасці верхніх частак красовак. Раней аналагічныя пазовы кампанія прадʼявіла Adidas, Puma і Lululemon, піша РБК.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

У пазове гаворыцца, што канкурэнты выкарыстоўвалі пры вытворчасці спартовых красовак тэхналогію Nike Flyknit, «якая дазваляе Nike ствараць абутак з выдатнымі эксплуатацыйнымі характарыстыкамі, дызайнам і эстэтыкай, і ўсё гэта пры скарачэнні колькасці матэрыялаў і адходаў». 

Як удакладнілі ў Nike, запатэнтаваная тэхналогія выкарыстоўвалася пры вытворчасці красовак Skechers Arch Fit, Glide Step і Ultra Flex 3, а таксама New Balance Fresh Foam і FuelCell. У кампаніі дадалі, што гэта не першы яе пазоў да Skechers з-за парушэння патэнтных правоў.

Паводле звестак Reuters, раней Nike таксама падала ў суд на Adidas, Puma і Lululemon за парушэнне патэнтных правоў на тэхналогію Flyknit.

У адказ Adidas падала сустрэчны пазоў, сцвярджаючы, што тэхналогія падбору абутку Nike Adapt, праграмы для трэніровак Run Club і Training Club, а таксама дадатак SNKRS для продажу абутку абмежаваным накладам парушаюць яе патэнты. У выніку Adidas і Puma атрымалася ўрэгуляваць свае пазовы, а па справе Nike супраць Lululemon рашэнне пакуль не вынесена.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
9
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1
07.11.2023
Getki sakret ? Jaki SUD ? Zusim zvar*jaceli....biznesmeny hrenavy.....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031