Знайсці
22.10.2023 / 16:2410РусŁacБел

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з вялізнай тэрасай — многія яе пазнаюць

На продаж выставілі «сталінку» з шыкоўнай тэрасай на вуліцы Леніна, 6. Побач — легендарны «Цэнтральны», ГУМ, «Гранд кафэ» і Генпракуратура.

На аб'яву звярнуў увагу канал «Будні рыэлтара. Мінск».

Дом, у якім прадаецца кватэра, ёсць гісторыка-культурнай каштоўнасцю (пабудаваны ён у 1957 годзе). Паколькі сцены цагляныя, то, як тлумачаць гаспадары, летам у пакоях халаднавата, а ўзімку цёпла. Столі — 3,2 метра, на падлозе — паркет.

«Практычная планіроўка (мала апорных сцен, магчымасць перапланіроўкі на любы густ). Вокны на два бакі. Прыязная і інтэлігентная публіка, чысты пад'езд. Тэрыторыя дома «пад шлагбаумам», — апісваюць плюсы кватэры.

Плошча кватэры — 87,1 м², жылая — 58,4 м². Чатыры пакоі, сучасны рамонт.

За кватэру просяць 350 тысяч даляраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
15
Ха-ха
16
Ого
8
Сумна
4
Абуральна
5
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
23.10.2023
Анастасия, дык на гэнай жа ложы яшчэ вунь і камера ёсць... відэакамера
0
Максим Дизайнер/адказаць/
25.10.2023
Испанец

4-х комнатная квартира на Коста Брава, в городе, 4-х этажный дом, с магазином под окном - 50к евро. Но беларусики же любят поылитнее
27.10.2023
Такая тэраса у такім месцы Мінска - гэта недахоп кватэры :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930