Знайсці
20.09.2023 / 12:501РусŁacБел

У Швейцарыі скончыўся суд над былым байцом «эскадрона смерці» Гараўскім

У судзе кантона Санкт-Гален у Швейцарыі скончыўся суд над Юрыем Гараўскім, які прызнаўся ў датычнасці да выкрадання і забойства апазіцыйных палітыкаў канца 1990-х гадоў: былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Прысуд вынесуць на працягу наступнага тыдня. 

Юрый Гараўскі ў сіняй байцы пад пільнай аховай каля суда, 19 верасня. Фота: volhaklas / Telegram

Сёння Гараўскі прынёс прабачэнні родным выкрадзеных і забітых палітыкаў. Іх ён хутка зачытаў з аркуша паперы, як піша DW. 

«Паважаны суд, вы зараз будзеце прымаць рашэнне. Калі вы вынесеце суровае рашэнне, то больш ніхто ў свеце не будзе паведамляць пра злачынствы ўлады. 

Я прашу прабачэння ў блізкіх і сваякоў загінулых, разлічваю на справядлівае пакаранне швейцарскага суда», — сказаў ён. 

Суддзя паведаміў, што вердыкт будзе абвешчаны на наступным тыдні.

Пракуратура Швейцарыі абвінаваціла экс-байца САХРа ў датычнасці да гвалтоўнага знікнення людзей. Ацэньваць сапраўднасць яго слоў будуць суддзя і два прысяжныя засядацелі. Калі яны прызнаюць Гараўскага вінаватым, гэта стане абвінаваўчым прысудам і для беларускага рэжыму, як лічаць юрысты.

Чытайце таксама:

«Калі вам стала зразумела, што Захаранку збіраюцца забіць?» — «Калі Паўлічэнка стрэліў у яго». Гараўскі дае паказанні

Як выглядае месца магчымага забойства Ганчара і Красоўскага пад Бягомлем ФОТА

«Машына была на глыбіні аднаго метра». Як у 2001 годзе раскапалі джып Красоўскага

Экс-спецназавец Юрый Гараўскі адказаў на абвінавачванні ад Паўлічэнкі ў хлусні

Дзмітрый Паўлічэнка выступіў з афіцыйнай заявай наконт абвінавачванняў у забойствах палітыкаў

«Я не даваў такой каманды». Лукашэнка пракаментаваў справу зніклых палітыкаў

«Яны стралялі ў спіну»: дачка Захаранкі сустрэлася з экс-байцом спецназу Юрыем Гараўскім

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
20.09.2023
Самае галоўнае, адбыўся суд. Негатыў зразумелы, але калі асоба сама зьявілася і сазналася ў злачынствах, непавінна перакрэсьліць як і непагарду да злачынства так і магчымасьць скончыць жыцьцё ў складзе ОПГ Сонцападобнага. Найскравейшы прыклад для вертыкалі, дрэйфануць пасьля 2020 году не ўдасца - адкажуць усе хто меў магчымасьць прадухіліць злачынствы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031