Знайсці
20.09.2023 / 08:413РусŁacБел

Тысячы новых кватэр і жыхароў. У горада сур'ёзныя планы на Сцяпянку

Сталічную Сцяпянку чакаюць вялікія перамены. На гэтую тэрыторыю некалькі гадоў таму быў распрацаваны праект дэталёвага планавання, зараз у яго ўнясуць змены. Хутка стартуе грамадскае абмеркаванне. У найбліжэйшае дзесяцігоддзе кватэр і насельніцтва ў гэтым раёне Мінска павінна пабольшаць. Падрабязнасці распавядае Onliner.

Архіўны здымак. Фота: Onliner

Абмяркоўваць будуць праект дэталёвага планавання тэрыторыі ў межах вуліцы Карвата — мясцовага праезда — паўночнай тэрыторыі гаражнай забудовы — МКАД — працягу вуліцы Ваўпшасава — паўночна-заходняй мяжы ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны 95 ЛРпр — чыгункі.

Участак вялікі — больш за 142 гектары, знаходзіцца ён у Партызанскім раёне Мінска.

Грамадскае абмеркаванне будзе праходзіць з 25 верасня да 10 кастрычніка 2023 года. Прэзентацыя праекта — у электронным выглядзе, дакумент ужо ёсць на сайце раённай адміністрацыі.

Рэалізоўваць праект будуць у два этапы. Першы — да 2028 года, другі — да 2030-га.

Запланавалі вялікае жыллёвае будаўніцтва. У асноўным узводзіць шматпавярховікі будуць на былых вытворчых, камунальных і незасвоеных землях. Тут павінна з'явіцца 166,3 тысячы «квадратаў» жылля. Сярод прыярытэтаў — фарміраванне камфортных дваровых прастор, з высокім узроўнем упарадкавання і азеляненнем.

Калі цяпер у Сцяпянцы 1885 кватэр, то да 2030-га, як разлічваюць горадабудаўнікі, іх будзе каля 4,5 тысячы.

Насельніцтва ў межах праектавання можа вырасці да 10,6 тысячы чалавек (цяпер — 4,9 тысячы).

З'явяцца і новыя сацаб'екты, напрыклад, паліклініка на 650 наведванняў за змену, агульнаадукацыйная школа на 480 вучняў, дзіцячыя сады на 250 і 230 месцаў.

У Сцяпянцы плануюць стварыць паўднёвы дублёр праспекта Незалежнасці (у дэталёвым плане гэтая вуліца называецца Праектуемая нумар 1). Яна і вуліца Ваўпшасава, якую таксама будуць развіваць, звяжуць забудову з цэнтрам, іншымі раёнамі Мінска і Нацыянальным аэрапортам.

Уздоўж Карвата збіраюцца сфарміраваць «лінейны» грамадскі цэнтр. 

На скрыжаванні гэтай вуліцы з Праектуемай нумар 2 павінны з'явіцца паліклініка, аб'екты гандлю і спорту, храм. Аб'екты грамадскага абслугоўвання і адміністрацыйна-дзелавога прызначэння таксама хочуць узвесці ўздоўж вуліцы Праектуемай нумар 1 і МКАД.

Збіраюцца сфарміраваць вытворчы квартал (№8 на дэталёвым плане) з санітарна-ахоўнай зонай не больш за 50 метраў. Мэта — новыя працоўныя месцы для жыхароў раёна. Вытворчыя аб'екты, што ўжо існуюць, будуць мадэрнізаваць.

Абяцаюць новыя ўпарадкаваныя зоны, напрыклад, сквер, бульвар на лесапаркавых тэрыторыях, а таксама ўздоўж вуліцы Карвата (і не толькі).

Сетку грамадскага транспарту будуць развіваць, нават гавораць пра развіццё гарадскога рэйкавага транспарту ўздоўж вуліцы Ваўпшасава. Не забудуцца і пра веладарожкі.

Да перонаў і кас чыгуначнай станцыі плануюць пабудаваць пешаходны двухузроўневы пераход.

Заўвагі і прапановы ад жыхароў абяцаюць накіраваць у архітэктурна-горадабудаўнічую раду.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3
0
Илья/адказаць/
20.09.2023
В Минске + районе уже проживает 2,265 млн человек - четверть страны. С такими темпами застройки скоро будет проживать половина страны в одном городе 🤦‍♂️




1
Заветам дорогого Александра Григорьевича Лукашенко - быть!/адказаць/
20.09.2023
Плотно-шчыльненька застроим все неосвоенные и пустующие территории Минска! Добьемся, чтобы в Минске проживало половина населения страны!
20.09.2023
засрут город человейниками!!! что я всегда у нас ненавидел так у...бищную новую архитектуру
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031