Знайсці
20.09.2023 / 08:118РусŁacБел

Warner Bros. Games не дасць беларусам гуляць у сваю новую відэагульню

Гульцы з Беларусі ўсё ж не змогуць гуляць у Mortal Kombat. Кампанія Warner Bros. Games афіцыйна пацвердзіла, што іх новая гульня Mortal Kombat 1 не будзе даступная на тэрыторыі Беларусі і Расіі, заўважыў Reform.by.

Mortal Kombat 1 — камп'ютарная гульня ў жанры файтынг, якая распрацоўваецца студыяй NetherRealm Studios і выдаецца Warner Bros. Games.

Гэта дванаццатая частка ў асноўнай серыі Mortal Kombat. Яна выйшла 19 верасня 2023 года. А для тых, хто замовіў гульню, яна стала даступнай 14 верасня 2023 года. Ужо з гэтай даты гульцы з Расіі і Беларусі сутыкнуліся з тым, што ім былі адключаныя сеткавыя функцыі. У сеціве хадзілі чуткі, што кампанія пасля афіцыйнага рэлізу можа дазволіць гульцам з Беларусі і Расіі карыстацца паўнавартаснай версіяй, але гэтага не адбылося.

Warner Bros. Games уваходзіць у лік кампаній, якія адмовіліся працаваць на рынках Беларусі і Расіі з-за развязанай імі поўнамаштабнай вайны супраць Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
1
Невераятныя такія невераятныя/адказаць/
20.09.2023
Чаркашкварка, якая мэта санкцый? Як гэта дапаможа, санкцыі дзеля санкцый, так? Праца дзеля працы? Робім выгляд дзеяння і запэўніваем сябе ў выніку?
0
Чаркашкварка/адказаць/
20.09.2023
[Рэд. выдалена]
0
Унітаз./адказаць/
20.09.2023
На белаусаў пачалі глядзець як на рускіх, як на лайно.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031