Знайсці
14.09.2023 / 16:225РусŁacБел

«Чаго толькі нам не кажуць». На пляжы літоўскага курорта знайшлі загадкавую жывёліну

У чацвер на пляжы літоўскага курортнага пасёлка Швянтоі на беразе Балтыйскага мора адна жанчына зрабіла здымак невядомага мёртвага звера. Яго выкінула на бераг хвалямі. Зразумець, што гэта за прадстаўнік фауны, было складана, піша Delfi.lt.

Фотаздымак выклікаў у сацыяльных сетках вялікую цікавасць. Адныя пісалі, што гэта пачвара возера Лох-Нес, іншыя запэўнівалі, што пасля пабачанага купацца ў моры не будуць.

Прадстаўніца прыродаахоўнай кампаніі Nuaras Lietuva, ветэрынарка Юргіта Густайцене расказала, што яны абышлі ўсё ўзбярэжжа, але мёртвай жывёліны з фота пакуль не знайшлі. Аднак яе бачылі і іншыя людзі, што тут адпачывалі, а таксама ратавальнікі.

Па словах спецыялісткі, гэта не пачвара возера Лох-Нес і не кракадзіл, а выдра.

«Так, нам часта паведамляюць пра феніксаў, казачных птушак і інш. Едзем і знаходзім звычайнага баклана. Нам паведамлялі і пра птушанят арлана на дзіцячай пляцоўцы, а там былі маладыя галубы. Чаго толькі нам не кажуць», — заўважыла яна. 

Чытайце таксама:

З'явіліся першыя вынікі маштабнага палявання на лох-нескую пачвару. І яны вартыя жалю

Лох-нескую пачвару спрабавалі пасяліць у Гомелі, але яе хапіла толькі на адзін дзень

«Як уяўлю, што зноў магу пабачыць, дык аж дрыжыкі па целе бягуць». Каля Смаргоні жанчына сфатаграфавала «чупакабру»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
20
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
2
14.09.2023
Heta niesapraŭdnaja žyviola, a pudzila. Niekamu niama čym zaniacca...:)
0
Андрусь/адказаць/
15.09.2023
Страшна. Очэнь страшна. Мы не знаем, што эта такое. Еслі бы мы зналі, што эта такое, мы не знаем, што эта такое. 
16.09.2023
Абыкнавенная фальшыўка, сделанная в Польшчэ.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031