Знайсці
12.09.2023 / 14:502РусŁacБел

«Цынкавых хлопчыкаў» Алексіевіч зараз можна паслухаць па-беларуску

Інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат» працягвае свой амбітны праект, ствараючы разам з вядомымі акцёрамі беларускамоўную аўдыяверсію «Галасоў утопіі» Святланы Алексіевіч. Апублікавана трэцяя кніга серыі — «Цынкавыя хлопчыкі», піша budzma.org.

Cвятлана Алексіевіч на прэзентацыі перакладу «Галасоў утопіі», Мінск, 2018 год. Фота: Onliner

На беларускую мову «Цынкавых хлопчыкаў» пераклаў Андрэй Хадановіч. Агучыў твор зорны акцёрскі склад — Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб і Алег Гарбуз.

«Без гэтае кнігі немагчыма ўявіць сабе ні гісторыі афганскай вайны, смяротнай і несправядлівай, ні гісторыі апошніх гадоў савецкае ўлады, якую гэтая вайна канчаткова падарвала», — анансуе прэм’еру «Камунікат».

Аўдыябук «Цынкавыя хлопчыкі» можна паслухаць на сайце інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat і на буйных стрымінгавых платформах YouTube і Spoyify for podcasters.

Пяць кніг нобелеўскай лаўрэаткі па-беларуску гучаць упершыню, у найноўшым перакладзе і без цэнзурных правак: пісьменніца дапрацавала свой дакументальна-мастацкі цыкл, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.

Чытайце таксама:

«Па што ідзеш, воўча?» Святланы Курс пераклалі на чэшскую мову

У Беларусі будзе свой Мандэла, ці свой Валэнса, ці свой Гавэл? Адказваюць Алексіевіч, Латушка, добраахвотнік…

«Прапаганда называла мяне этнічным палякам — а я беларус». Заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат» пра яе гісторыю, нападкі рэжыму і нечаканыя кнігі ў топе спамповак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
5
Букинист/адказаць/
12.09.2023
Можно, но только кому это нужно… Пробовал читать, но по мне, так это муть полнейшая.
0
жэўжык/адказаць/
13.09.2023
Букинист, тэма актуальная, бо колькасць ветэранаў баявых дзеянняў і разнастайных вагнераў будзе толькі павялічвацца. Пераклад на беларускую мову быў патрэбны. Калісьці "Песню пра зубра" Гусоўскага таксама пераклалі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031