Знайсці
15.09.2023 / 14:198РусŁacБел

«Я думаў, ён у Польшчы з усімі». Яўген Крыжаноўскі асвойвае тыкток — здымае ролікі пра лецішча і «блогера» Пячонкіна

Ці памятаеце Яўгена Крыжаноўскага з тэатра «Хрыстафор»? Цяпер беларускі комік знайшоў сабе новы занятак — ён робіць ролікі ў тыктоку і збірае тысячы праглядаў. Мы вывучылі, што посціць Крыжаноўскі.

Крыніца: скрыны з відэа на тыкток-акаўнце Яўгена Крыжаноўскага

У тыктоку Яўгена 34 тысячы падпісчыкаў — грунтоўна, асабліва калі ўлічыць, што на сваім ютуб-канале ён не дабраўся і да 1500 падпісантаў. 

Больш за 20 відэа на старонцы Крыжаноўскага знятыя ад асобы выдуманага героя — Мікалая Пячонкіна. Гэта сталы мужчына, які носіць велізарныя круглыя акуляры і кашулі — нічога з гэтага яму не пасуе. Пячонкін размаўляе на трасянцы, у яго ёсць жонка Марына, якая забараняе яму наведваць краму, дзе раней Мікалая падманулі. 

@evgenykryzhanovsky#печёнкин#актеры#юмор♬ оригинальный звук - Евгений Крыжановский

Пячонкін прызнаецца, што раней вучыўся ў спецінтэрнаце для «ўдаронных дзяцей», і расказвае, што, калі яго нараджалі, павітуха ўпусціла яго галавой на зямлю, і праз гэта ён «інвалід на галаву трэцяй ступені». Таксама герой Крыжаноўскага пужаецца слова «блогер» — спачатку яму падалося, што яно роднаснае слову «блохі», называе практолага «рактолагам», а жонка Пячонкіна прапануе яму быць на агародзе пудзілам — галоўнае не забыць панаму.

Але не Пячонкіным адзіным. Амаль што 214 тысяч праглядаў на тыктоку Крыжаноўскага мае кароценькі ролік, зняты зусім нядаўна. Дзеянне відэа адбываецца ў краме: Яўген бярэ ў рукі пляшку гарэлкі, радасна ўсміхаецца і працягвае выбіраць алкаголь, але потым бачыць аб’яву, што «1 верасня — дзень цвярозасці», расчаравана ставіць пляшку назад і сыходзіць з крамы.

Пры канцы чэрвеня акцёр выпусціў ролік пра наведванне баранавіцкага парка жывёл «Дыпрыз». Там ён цалуе казу і расказвае ёй, што яго «таксама мала кормяць», але казе быццам жыць лепей, бо ёй не трэба заробак і пенсія. А таксама паказвае драўляны псеўдатуалет з манекенам і кажа, што гэта «як у дзяцінстве».

@evgenykryzhanovsky#лето#бассейн#вода♬ оригинальный звук - Евгений Крыжановский

Улетку Крыжаноўскі захапіўся здымкамі ролікаў на сваім лецішчы. Напрыклад, ён з гонарам паказваў свой надзел і апавітую дзікім вінаградам душавую («адчуваеш сябе недзе на Таіці пад пальмамі, нечым такім прыгожым, пад вадаспадам»), і запісвае відэа пра тое, як угаворвае котку саступіць яму месца ў гамаку. Апошні на сёння ролік з лецішча Крыжаноўскі запісваў проста ў плаўках у гумавым басейне.

У такой творчасці Крыжаноўскага багата прыхільнікаў. Вось некалькі каментароў з-пад яго відэа:

«Ой ну не магу:) Ад смеху плачу. Чакаю вашых відэа з вялікім задавальненнем:) Гэта свята для настрою. Дзякуй вам»

«Брава АРТЫСТУ! Настолькі перадае перажыванні (роля) Пячонкіна, іншы раз думаеш, як яму дапамагчы парадамі, віват!»

«класны мужык, у Маскве з ім фоткаўся»

«я думаў, ён у Польшчы з усімі»

«Як жа я вас абажаю:) Сустракаліся мімалётам у Александрыі, Вы такі галантны, прыемны мужчына:) Што ў жыцці, што на экране:)»

@evgenykryzhanovsky

♬ Piano soft and bright cute for CM and images - RYOpianoforte

Знайсці негатыўныя водгукі на старонцы Яўгена складана – іх у дзясяткі, калі не ў сотні разоў менш, чым кампліментаў у бок акцёра. Мусіць, гэта абумоўлена ў тым ліку і павагай да дабрадушнага беларуса, а магчыма, да яго тыкток-старонкі проста дабіраюцца толькі найбольш адданыя фанаты. Аднак некалькі каментароў незадаволеныя (ці не цалкам задаволеныя) гледачы ўсё ж такі пакінулі:

«Дзядзя Жэня, трошкі зацягнута, а так — клас)»

«Вы пайшлі далей за Петрасяна. У яго гідоце і ўяб….ці. Мне за Вас сорамна».

«Гэтую муд….ку нехта слухае?»

«вось толькі не зразумею, вы за чырвоных ці за белых? у нас у дзяцінстве ўсё зразумела было. А вы каго?»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Беларускія 1990-я: згадваем герояў эпохі

Яўген Крыжаноўскі, які браў шлюб пяць разоў: Ніводная жонка не знайшла мне замену!

Пародыя для дарослых: беларусам паказалі, чым займаюцца блогеры ВІДЭА

Вера Белацаркоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
17
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
8
15.09.2023
ром, за руцким кораблем пусть идет. и тебя не забудет....
1
Bhagawan/адказаць/
16.09.2023
Nie viercie Keyžanoŭskamu, jon svoj pahany vybar daŭno zrabiŭ
0
ну. жа пазицыю!/адказаць/
16.09.2023
за якую за пазицыю? нізкапробны пошасны недагумар. петрасяншчына што ў яго там за асаблівая пазіцыя калисти была? каленна-локцевая?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031