Знайсці
28.07.2023 / 15:2211РусŁacБел

«Мне не застаецца нічога, акрамя як абвяшчаць галадоўку». Гомельскага правакатара Катлярова будуць судзіць

Інфармацыя аб адміністрацыйным працэсе над Яўгенам Катляровым з'явілася ў анлайн-раскладзе судовых паседжанняў. Суд мае пачацца 2 жніўня. Каб не трапіць пад арышт, гомельскі правакатар запісаў звароты да міліцыі, шукае абароны ў Гайдукевіча і намесніка міністра.

Сваімі праблемамі ён падзяліўся на сваёй старонцы ў фэйсбуку, піша Флагшток.

Праблемы ў Катлярова пачаліся пасля таго, як ён прыехаў на месца ДТЗ у Гомельскім раёне 22 мая. Тады міліцыя і пацярпелыя ў ДТЗ прынялі яго за віноўніка аварыі. Катляроў распырскваў слезацечны газ і быў затрыманы міліцыяй.

Міліцыя выклікала Катлярова ў суд па справе аб прычыненні шкоды пацярпеламу ў ДТЗ. Пры гэтым, па словах Катлярова, у міліцыі два месяцы пасля бойкі адмаўляліся прымаць яго сведак і відэа.

Неўзабаве Катлярову сталі прыходзіць позвы з РАУС і суда па іншых справах.

У сваіх праблемах гамяльчук вінаваціць участковага інспектара міліцыі АУС Гомельскага райвыканкама Сяргея Чавуса і звяртаецца да яго наўпрост:

«Спадар Чавус, я ж вам не ўсё відэа паказаў. Калі пакажу, вы а***еце».

Пасля атрымання першай позвы Катляроў стаў хавацца ад раённых міліцыянтаў і паспрабаваў трапіць на прыём да намесніка міністра.

На наступным відэа, апублікаваным 18 ліпеня, правакатар паведаміў, што маёр Чавус спрабуе яго «закрыць на ІЧУ, каб не брахаў».

Таксама ён звярнуўся да Гайдукевіча (не ўдакладніўшы, да бацькі ці сына-кіраўніка праўладнай партыі ЛДП):

«Гайдукевіч сказаў: «Ідзі рашай з мянтамі, яны ж нармальныя мужыкі». Дык вось, гэтыя «нармальныя мужыкі» не могуць, напэўна, нічога акрамя як затрымліваць бабак з капустай і разганяць пратэсты. Або садзіць змагароў, якія нічога не могуць зрабіць. У мяне не застаецца нічога, акрамя як ісці па шляху змагарства і абвяшчаць галадоўку, калі я буду затрыманы».

Катляроў, які раней прыкладаў свае намаганні для пераследу дэмакратычных актывістаў, кампраметаваў незалежныя СМІ, цяпер сам прымярае на сябе ролю апанента дзяржавы:

«Канстытуцыя кажа, што можна абараняць усімі даступнымі спосабамі сябе і сваю сям'ю. Але калі на тым баку, на нападаючым баку, апынаецца міліцыянт або чалавек, у якога ёсць сувязі, напрыклад. Тады закон не дзейнічае. Цябе гатовыя запхаць, запінаць любымі спосабамі, абы ты толькі не раскрыў свайго я*а».

На гэты момант вядома пра тры адміністрацыйныя пратаколы, яны перададзеныя ў суды Гомельскага і Навабеліцкага раёнаў. Акрамя пратакола за прычыненне шкоды таксама складзеныя пратаколы за «ўхіленне ад яўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны або крымінальны працэс» і «дробнае хуліганства» (арт.19.1 КаАП РБ) за ўжыванне нецэнзурнай лексікі ў адным з відэа на YouTube канале Катлярова.

Чытайце таксама:

Сумнавядомы гомельскі правакатар распыліў слезацечны газ і быў затрыманы

Правакатар з Гомеля спрабуе падмануць незалежныя СМІ. Часам атрымліваецца

Праўладныя прапагандысты павяліся на фэйк пра Пушкіна ад гомельскага правакатар

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
10
Ха-ха
83
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4
0
Правдоруб /адказаць/
28.07.2023
Не, ну Гайдукевич же тебе сказал - есть в милиции нормальные мужики! Мало, но, оказалось есть!
0
Ня будзе такога/адказаць/
29.07.2023
Кажан,  Не фантазіруйце. Мы самі сябе будзем вызваляць. Само па сябе нічога не зробіцца.
Толькі змена фашыста Лукашэнкі на фашыстку качанаву, пра якую кажуць што яна "меней прарасійскай" (Настолькі меней што прыехала адзін раз у Жыровічы ды прыказала беларускамоўную школу перавесці на расейскую мову навучання, таму што "к нам пріезжает много із россіі, і оні просят)
30.07.2023
Блр, точнее не скажешь. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031