Знайсці
26.07.2023 / 18:2552РусŁacБел

У Кіеве хтосьці сфатаграфаваў Ляўчук і ўкраінскага блогера. Здымкамі пахваліліся «Жоўтыя злівы» і Азаронак — і чалавека затрымалі

Пры выпадак расказаў блогер BalaganOFF.

Фота Ляўчук і блогера BalaganOFF, якое выклалі тэлеграм-каналы лукашэнкаўскай прапаганды

У Кіеве блогер BalaganOFF (Аляксандр Рыкаў) абедаў разам з опернай спявачкай Маргарытай Ляўчук. Нехта іх сфатаграфаваў. Праз нейкі час фота аказаліся на каналах прапаганды — «Жоўтыя злівы» апублікавалі здымкі ўчора ўвечары. Прапагандыст Рыгор Азаронак зрабіў рэпост і заклікаў «біць морды».

Сёння блогер выклаў відэа затрымання мужчыны ўкраінскімі сілавікамі — па яго словах, таго самага, хто даслаў фота з ім і Ляўчук лукашэнкаўскім прапагандыстам. Аляксандр у эфіры «Еўрарадыё» сказаў, што спецслужбы Украіны дазволілі яму нават пагаварыць з затрыманым і запісаць з ім кароткае інтэрв'ю для яго блога. Інтэрв'ю пакуль што не выйшла.

Скрын відэа затрымання 

Асоба затрыманага мужчыны не раскрываецца. Учора тэлеграм-канал «Жоўтыя злівы», публікуючы фота Ляўчук і Рыкава, падкрэсліў, што пра гэта ім «паведаміла агентура» і фота даслалі непасрэдна ім. Ці так было насамрэч, пакуль не вядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
152
Панылы сорам
14
Ха-ха
58
Ого
14
Сумна
1
Абуральна
4
0
Розум/адказаць/
27.07.2023
Няма розуму, а вы готовьтесь к путинско-пригожинской кувалде. Контингент как раз уже заехал, ждет таких как вы.
1
А мо гэта ягоны сабака піша?/адказаць/
27.07.2023
Проста жыхар, лепш хай сабаку свайго падрэсіруе, замест сваёй тут пісаніны.
0
Лукабот, бывай, да пабачэння/адказаць/
29.07.2023
Слава ПТУ, Законы ў ваенны час і законы у мірны - розныя. Ваенная цэнзура - гэта нармальна.
І ва Украіне ніхто не катуе людзей.  У беларусі ў мірны час катавалі дзяцей студэнтак, саджалі родных. Бот, слівайся
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031