Знайсці
09.07.2023 / 09:552РусŁacБел

Наста Кудасава. Што ў табе існага, бедны мой, звадны мой век? Верш

Наста Кудасава апублікавала ў фэйсбуку новы верш.

Што ў табе існага, бедны мой, звадны мой век? 
Бег напярэймы па коўзкай хлусні галалёдзіц?
Дзесьці, забыты, знікае ў віры чалавек.
Гасне — чужы — чалавек, чалавек адыходзіць…
Ён залягае маўчаннем у зморшчынках дрэў,
боль яго бачны цяпер толькі попаўзням шэрым,
сад знелюдзелы яго ў сваё сэрца бярэ,
лапячы прорвы жывой абрыкосавай верай.
Сад яму з цёплага вецця арэлі пляце —
лётаць і дыхаць зямлі мірыядамі сепій…
Дзесьці, забыты ў людзей, занядбаны ў людзей,
ціха расце чалавек. Яму парасткам — лепей.

Чытайце таксама:

Кніга «Побач» Насты Кудасавай і Святланы Дземідовіч атрымала літаратурную прэмію «Гліняны Вялес»

Наста Кудасава. Пагаворым, запалім у сэрцах на міг ліхтары. Верш

У паэзіі жаночы твар: ТОП-5 найлепшых кніг сучасных беларускіх паэтак. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
09.07.2023
вось хацела, не чытаўшы) абурыцца - хто, маўляў, у вас у яе такі закаханы? але..
прачытала. гэты верш спадабаўся)
10.07.2023
Сад знялюдзелы засохе, Скончыцца знýдзелы век Аж застанецца, напэўна, Зніклы ў віры чалавек. Будзе над прорвай ён лётаць Лапячы вецце арэляў Каб дамагчыся нарэшце Кімсці пастаўленых цэляў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031