Сяржук Сыс. Дачакайся, родная, мяне
Сяржук Сыс апублікаваў у фэйсбуку верш «Мама».
Мама, мама, кажуць, дактары
Часам не вылазяць з нашай хаты,
Дачакайся сына, не згары,
Ён жа ані ў чым не вінаваты.
Дачакайся, родная, мяне
І прабач, што зараз не вярнуся.
Веру, што выгнання час міне,
Яшчэ будзе вольна ў Беларусі.
Нашыя бярозкі і дубок
Моцы хай даюць табе і веры,
І аднойчы, быццам незнарок,
Ціха зарыпяць у хату дзверы.
Любая матуля, датрымай,
Мне ж таксама горка на чужыне,
А галоўнае, што тут цябе няма,
А галоўнае, што тут няма Радзімы.
Ноч за ноччу сню адно кіно:
Як іду сцяжынаю вясковай,
Зазіраю ў роднае вакно…
А далей, далей знікаюць словы.
29.05. 2023 г.
«Прабачце, накрыла!» — прыпісаў да верша Сяржук Сыс.
13
0
0
1
8
0
Усевалад Сцебурака. Нічога са мной не паробіш… Верш
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Азаронак напісаў даносы ў міліцыю на каментатараў
 18
У Мінску адкрыўся новы прэміяльны супермаркет
 1
Аляксей Талай — Пуціну: Мы — рускія, з намі Бог!
 19
«Мадэлі з вітрыны ў Дубаі, таму танныя». Доктарка з Мінска рашыла выгадна замовіць пыласос і тэлефон — яе падманулі на вялікую суму
 3
У Рэчыцы жанчына выпала з 8 паверха на вачах мужа — у таго здарыўся інфаркт. Абоіх выратаваць не ўдалося
 3
Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне
 1
Кітай не будзе ўдзельнічаць у «саміце міру» па Украіне
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера