Знайсці
28.04.2023 / 07:523РусŁacБел

У Мінску сёння адкрываецца сезон фантанаў

Запусцяць іх з раніцы спецыяльныя брыгады.

Фота: Мінск-навіны

З раскладам водных феерый ад кожнага збудавання можна азнаёміцца на сайце УП «Мінскзелянбуд», паведамляюць Мінск-навіны.

Мяркуючы па ім, большасць фантанаў пачнуць працаваць па буднях з 11:00 да 21:00. Некаторыя з іх — з 10:00. Напрыклад, фантаны «Сталіца» на плошчы Незалежнасці, «Спадчына» на плошчы Свабоды, «Беларусь партызанская» на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Варвашэні. Фантан ля будынка Вярхоўнага Суда будзе працаваць з 9:00 да 21:00.

Самы відовішчны фантан, «Свіслач», які дэманструе святломузычныя шоу над воднай роўняддзю аднайменнай ракі паблізу парку імя Купалы, будзе працаваць з 16:00 да 23:00 штодня.

Аматарам водных канцэртаў варта звярнуць увагу на рэжым працы фантанаў. Некаторыя рукатворныя гейзеры ў выхадныя і святочныя дні будуць радаваць гараджан і гасцей сталіцы да самай апоўначы.

На абслугоўванні «Мінскзелянбуда» знаходзіцца 38 фантанаў. На іх функцыянаванне могуць паўплываць рэгламентныя працы, якія, як правіла, праводзяцца раз у месяц, альбо асаблівыя ўмовы надвор'я. Так, фантаны могуць быць адключаныя пры выпадзенні ападкаў у выглядзе дажджу больш за 5 мм/г; тэмпературы паветра ніжэй +10 °C, узмацненні ветру парывамі больш за 10 м/с.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
3
конь/адказаць/
28.04.2023
Жизнь налаживается. Белорусы, все будет хорошо.
0
мужыка хамсы/адказаць/
28.04.2023
а дзе наш фантан?
0
ко няшка/адказаць/
28.04.2023
конь, кто эти минусоушчыки, хто у вась не верыць?)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера