Знайсці
04.04.2023 / 18:5219РусŁacБел

Вось як выглядаюць турэцкія дачы. Што можна пераняць?

З надыходам вясны ўзрастае попыт на дачы і адпачынак за горадам. Асобныя гараджане прызвычаіліся ладзіць пікнікі і ў межах горада. У турэцкім горадзе Конья вырашылі пайсці насустрач жыхарам і стварылі цэлы гарадок для адпачынку з грылем.

Пікнік-парк у горадзе Конья (Турцыя). Фота: сайт горада gokonya.com

Як паведамляе сайт горада, спецыяльная зона для пікнікоў займае плошчу 975 сотак. На ёй размешчаныя 454 асобныя ўчасткі па адной сотцы. Усе яны аднолькава абсталяваныя зонай для барбекю і вадаправодам. Нават расліны аднолькавыя.

Акрамя гэтага, у «садовым таварыстве» есць сацыяльныя аб'екты агульнага карыстання, такія як фітнэс- і дзіцячая пляцоўка, памяшканне для малітвы.

Арандаваць участак можна за плату. Да таго ж, каб дабрацца, неабходна мець аўтамабіль. Дарогі заасфальтаваныя, частка ўчастка выкладзеная пліткай, а другая — засеяная травой. Усё выглядае дастаткова ўрбаністычна. Але гэта не змяншае папулярнасці такіх участкаў.

Конья — гэта горад у цэнтральнай частцы Турцыі з насельніцтвам 2,2 мільёна чалавек. Ëн звязаны з Анкарой і Стамбулам хуткаснымі чыгункамі.

Так выглядаюць участкі ў пікнік-парку горада Конья (Турцыя). Фота: сайт горада gokonya.com

У адрозненне ад звычайных месцаў для пікніка, куды вядзе толькі адна дарога і дзе маецца толькі адна стаянка, тут тэрыторыя падзеленая на кварталы, а машыну можна прыпаркваць непасрэдна каля ўчастка. Сама зона адпачынку ізаляваная ад суседзяў.

Як думаеце, ці варта такое пераняць і беларусам?

Чытайце яшчэ:

Шале, глэмпінг і хаткі на дрэвах. Топ незвычайнага жылля для адпачынку ў Беларусі

«Абмеркавалі, вырашылі — пагналі!» Пабудавалі модную трохвугольную хату-шале ўсяго за паўгода

Ад 10 да 270 тысяч даляраў. Дачы ў ваколіцах Мінска прадаюцца па цане кватэр

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
9
Ха-ха
23
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
7
0
ї кропка/адказаць/
06.04.2023
вой. то бок рэкамендацыИ па каментаваннИ

п.с. дом насупраць цікава пафарбавалі... на фасадзе выразна чытаецца НН.. Рэд., куды вам фота даслаць?
0
Беларусь-сад/адказаць/
06.04.2023
Беларусь - лясы, балоты і пушчы.. і.. азеры, пакіньце ў спакоі з вашай дэмагогіяй.
0
Беларусь=лясы, балоты, пушчы, рэкі і азёры, і.. людзі/адказаць/
06.04.2023
Беларусь-сад, Рэду заплаціце (суму ён назаве), тады мо й пакіну.. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031