Знайсці
15.03.2023 / 12:491РусŁacБел

На канцэрце ў Ташкенце Данілу Папярэчнаму выключалі мікрафон кожны раз, калі ён узгадваў Пуціна

Расійскі стэндап-комік Даніла Папярэчны заявіў, што арганізатары ягонага канцэрта ў Ташкенце цэнзуравалі ягоны выступ, «калі жарт ці тэма хаця б ускосна тычыліся актуальнага парадку».

«Яны нават самастойна выразалі без узгаднення жарт з адкрывалкі канцэрта, дзе проста было слова «Расія». У выніку як мінімум 50 хвілін матэрыялу было «зам'ючана» па ўказцы мясцовых праваахоўных органаў. Адчуў сябе як дома», — напісаў Папярэчны пасля канцэрта. Ён выбачыўся перад гледачамі і прапанаваў вярнуць грошы за квіткі.

Узбекскія СМІ паведамілі, што, па словах відавочцаў, мікрафон выключалі, калі Папярэчны казаў пра расійскае ўварванне ва Украіну, Уладзіміра Пуціна і палітыку. Адзін з гледачоў сказаў, што бачыў, як з канцэрта выводзілі людзей, якія крычалі «Слава Украіне!».

Даніла Папярэчны пасля пачатку вайны з'ехаў з Расіі і выступіў супраць расійскай агрэсіі ва Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
18
0
Гульноза/адказаць/
15.03.2023
Странные узбеки. Еще одна нация или власть, пытающаяся сидеть на трех стульях.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031