Знайсці
20.02.2023 / 08:3511РусŁacБел

Украіна ўвяла санкцыі супраць Сяргея Румаса

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зацвердзіў 19 лютага новыя санкцыі супраць 332 расіян, аднаго беларуса і Маскоўскай біржы. З беларусаў пад санкцыі трапіў былы прэм'ер-міністр Сяргей Румас.

Сяргей Румас. Фота: БелТА

Згодна з апублікаваным на сайце прэзідэнта Украіны дакументам, у дачыненні да Сяргея Румаса ўводзяцца, сярод іншага, наступныя санкцыі:

— блакаванне актываў — часовае пазбаўленне права карыстацца і распараджацца актывамі, якія належаць фізічнай або юрыдычнай асобе, а таксама актывамі, у дачыненні да якіх такая асоба можа прама ці ўскосна здзяйсняць дзеянні, тоесныя распараджэнню імі;

— поўная забарона на здзяйсненне гандлёвых аперацый;

— абмежаванне, частковае або поўнае спыненне транзіту рэсурсаў, палётаў і праезду па тэрыторыі Украіны (поўнае спыненне);

— забарона на вывад капіталаў за межы Украіны;

— прыпыненне выканання эканамічных і фінансавых абавязацельстваў;

— забарона на перадачу тэхналогій і правоў на аб'екты права інтэлектуальнай уласнасці;

— забарона на набыццё ва ўласнасць зямельных участкаў.

@nashanivanews Дзе цяпер працуе прэм’ер-міністр, які збягаў у Англію ад КДБ? #беларусь#работаминск#новостибеларуси#белорусы#беларускаямова#чиновник#лукашенко#маякраінабеларусь#жывебеларусь#беларусь2020#нашаніва♬ Crime Scene - Avery Alexander

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
20.02.2023
Олег, Курбакоў звычайны сілавік. Сёння ёсць, заўтра няма. А Румас, гэта адзін з мафіёзі клана. Дарэчы заўважыў, НН не апублікавала адзін мой каментар. Пэўна нечым зачапіў Румаса, Макея і НН.
0
Антом/адказаць/
20.02.2023
Олег, а чым гэты кубракоў валодае ва Ўкраіне?
0
Вика/адказаць/
21.02.2023
Кубракоу с бсср «валодает» братом Кубраковым во власти в Украине, если кто не знал. Схематозы и бизнес аз южел прежде всего.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031