Знайсці
31.10.2022 / 20:031РусŁacБел

Японцы прыдумалі пральную машыну для людзей

Японская кампанія Science вырашыла рэалізаваць праект 1970-х гадоў і выпусціць у продаж пральную машыну для людзей — Project Usoyaro. Мыццё і сушка ў ёй будуць займаць 15 хвілін. Увесь гэты час чалавек зможа глядзець расслабляльныя відэа, піша Oddity Central.

Машына будзе чысціць, масажаваць і сушыць чалавека з дапамогай ультрагуку і высакахуткаснага струменя вады з малюсенькімі бурбалкамі паветра. Штучны інтэлект пасля аналізу датчыкаў падбярэ індывідуальныя налады і створыць патрэбную атмасферу ў пральнай машыне.

Чакаецца, што першы ўзор Project Usoyaro збяруць у 2024 годзе, а пакажуць публіцы ў 2025-м.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
0
Бульбазаўр/адказаць/
01.11.2022
Шот ап энд тэйк май мані)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031