Знайсці
31.10.2022 / 16:052РусŁacБел

Птушкі зладзілі спектакль для рыбакоў у Гродзенскай вобласці ВІДЭА

Здарэнне было зафіксавана ў Мастоўскім раёне, паведамляе Newgrodno.

Тысячы птушак былі падобныя да жывога воблака. Прычым рухаліся яны як адзіны арганізм, амаль сінхронна змяняючы хуткасць і кірунак руху. У небе з'яўляліся фантастычныя аб'ёмныя фігуры, якія праз імгненне вока змяняліся іншымі. «Танец» доўжыўся каля дзвюх хвілін, затым птушкі «рассыпаліся» па небе і кудысьці паляцелі.

«Шум ад крылаў быў такі, быццам дзесьці побач гудзе рой пчол», — распавёў сведка.

Хутчэй за ўсё, гэта былі шпакі. Менавіта яны збіраюцца пасля перыяду гнездавання ў велізарныя чароды, якія дасягаюць 100 000 асобін. Лічыцца, што такія «жывыя аблокі» абараняюць шпакоў ад драпежнікаў, якім цяжэй сканцэнтравацца на пэўнай цэлі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
2
Прадвешчаньне/адказаць/
31.10.2022
Ага, шпакі, а калі не шпакі, а калі гэта кажаны ? Вы ж ведаеце, што гэта значыць ?
0
особо циничная/адказаць/
01.11.2022
а все эти стихийные 2020-2021-го года не были похожи на спектакли гэтых птушак?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031