Знайсці
30.10.2022 / 19:202РусŁacБел

Пад антарктычнымі льдамі знайшлі раку даўжынёй амаль у 500 кіламетраў

Брытанскія навукоўцы знайшлі на захадзе Антарктыды буйную падлёдную раку даўжынёй 460 кіламетраў. Па працягласці і аб'ёмах транспартаванай вады яна супастаўная з англійскай Тэмзай. Выяўленая рака паскарае раставанне Паўднёвай лядовай шапкі — праз яе ледавікі хутчэй спаўзаюць у акіян.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Vecteezy 

Кліматолагі знайшлі раку недалёка ад мора Уэдэла, калі вывучалі анамаліі ў руху лядовых масіваў. Участкі каля воднай артэрыі штогод губляюць больш вагі, чым астатнія.

У найбліжэйшы час кліматолагі вывучаць і іншыя часткі кантынента, каб дакладна вызначыць уклад падлёдных рэк у разбурэнне леднікоў.

Паскоранае раставанне лёду Антарктыды адаб'ецца на запалярных рэгіёнах планеты і горных ледніках. Ужо цяпер у гэтых мясцовасцях на 4-9 °С цяплей, чым у мінулыя стагоддзі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
8
Сумна
1
Абуральна
1
2
harmless untruths/адказаць/
30.10.2022
Ня веру.
30.10.2022
...брытанскім навукоўцам? Ды пасьля беларускіх яны самыя чэсныя. Чэснае піонэрскае!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031