Знайсці
26.10.2022 / 17:222РусŁacБел

Сабакі ўмеюць ацэньваць кампетэнтнасць людзей

Не здзіўляйцеся, калі будзе выглядаць, што ваш белы шпіц асуджае вас за вашу некампетэнтнасць. Новае даследаванне паказала, што хатнія жывёлы могуць ацаніць кампетэнтнасць сваіх гаспадароў пры выкананні простых задач.

Яны могуць быць нашымі найлепшымі сябрамі, але гэта не значыць, што нашы сабакі не могуць асуджаць нас. The Times піша, што даследчыкі нібыта знайшлі доказы: сабакі, асабліва самкі, ацэньваюць людзей, ці можна ім давяраць у выкананні простай задачы.

Тысячы гадоў супрацоўніцтва паміж двума відамі прывялі да таго, што сабакі сталі вельмі добра адчуваць настрой і паводзіны людзей. Даследаванне паказала, што сабакі ўсведамляюць некампетэнтнасць людзей.

У эксперыменце ўзялі ўдзел 74 хатнія сабакі розных парод ва ўзросце ад 5 месяцаў да 14 гадоў. Іх пазнаёмілі з «кампетэнтным» чалавекам, які змог зняць накрыўку з празрыстага кантэйнера. Сабакі таксама сустрэлі «некампетэнтнага» чалавека, які не змог зняць крышку. Пасля спробы на працягу пяці секунд чалавек ставіў усё яшчэ закрыты кантэйнер на падлогу.

Потым сабакам яшчэ раз паказалі тых самых людзей. Людзі трымалі тыя самыя кантэйнеры, але цяпер унутры былі смачныя пачастункі. Калі ежу можна было ўбачыць, сабакі глядзелі на кампетэнтнага чалавека даўжэй, чым на некампетэнтнага. У прыватнасці, самкі значна часцей звярталіся да кампетэнтнага чалавека, пазбягаючы некампетэнтнага.

Падобныя паводзіны былі заўважаныя таксама сярод прадстаўнікоў іншых відаў: шымпанзэ, крумкачоў і дэльфінаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
0
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
26.10.2022
А ещё собаки очень часто перенимают поведение своих хозяинов. Яркий пример Умка - она быстро переняла, что можно бегать по столу и поворачиваться задницей ко всем, как это делает ее хозяин по отношению ко всем беларусам.
1
Зацемка/адказаць/
26.10.2022
Во дзіва. Вось і думай, што хочаш. Бо міма мяне яны, сабакі, ніяк прайсьці ня могуць, абавязкова падыйдуць, тыцнуць мокрай пысай у нагу, вытруць аб штаніну нос, пакінуўшы тое-сёе, а то й лапы там адпячатаюць часам. Ня надта я гэтаму рады... А што рабіць, хто б параіў што?..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031