Знайсці
23.10.2022 / 14:483РусŁacБел

Інжынеры навучылі нейрасеткі забіваць тараканаў лазерам

Брытанскія і французскія навукоўцы стварылі новую прыладу для барацьбы з тараканамі — нейрасетку, якая наводзіць на казурак прамень лазера і знішчае іх. Забойства таракана займае ўсяго секунду, піша N+1.

Прылада з лазерам і камерамі

Нейрасетку YOLOv4 навучылі адрозніваць у кадры тараканаў. Затым яе падключылі да камер, якія транслююць відэа ў прамым эфіры. Калі ў аб'ектыў трапляе таракан, прылада вызначае яго месцазнаходжанне і перадае каманду лазеру і люстэрку. Дакладнасць выяўлення казурак — адзін сантыметр на адлегласці дзесяць метраў.

Лазерны прамень знішчае таракана за секунду. Але часам ён можа патрапіць у ягоныя канечнасці — тады ў казуркі ёсць шанец збегчы. А вось паражэнне іншых частак цела звычайна смяротнае. У эксперыментах бралі ўдзел 150 прусакоў.

Аднак наўрад ці варта выкарыстоўваць такі лазер дома. Выніковасць прылады высокая, але лазер небяспечны для людзей — ад яго могуць пацярпець іх вочы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
1
Таракан/адказаць/
23.10.2022
Ага, ну, глядзіце, каб яны ў хуткім часе людзей забіваць не пачалі... Навучылі б чаму добраму, а то во табе, толькі-толькі стварылі тыя нейрасеткі, і першаму, чаму навучылі, гэта забіваць... Ну, людзі, такія людзі, што зь іх возьмеш...
23.10.2022
Актуальный прибор для Беларуси.
0
Цисгендерный гетероморф бобра/адказаць/
23.10.2022
Неплохо было бы подобное устройство для убийства комаров, клещей и пауков, которые вползают в дом и начинают везде ползать и делать себе гамаки. За такое не жалко было бы и 10 нобелевских премий.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031