Знайсці
23.10.2022 / 09:011РусŁacБел

Навукоўцы высветлілі, чаму адных людзей камары кусаюць часцей за іншых

Людзі, на скуры якіх выдзяляецца больш карбонавых кіслот або прадуктаў іх перапрацоўкі скурнай мікрафлорай, прывабнейшыя для камароў, чым іншыя, піша Naked Science.

Да такіх высноў амерыканскія навукоўцы прыйшлі пасля эксперыментаў з удзелам 64 чалавек. Даследчыкі на шэсць гадзін надзелі на рукі добраахвотнікаў нейлонавыя рукавы, каб сабраць узоры лятучых рэчываў са скуры.

Потым гэтыя рукавы парамі змясцілі ў камеру з камарамі — адначасова ў ёй былі ўзоры двух розных людзей. Навукоўцы назіралі, якая тканіна прыцягне насякомых. Аказалася — тая, на якой больш карбонавых кіслот. Прычым узор-лідар быў у сотню разоў цікавейшы для камароў, чым аўтсайдар спісу.

Праз некалькі месяцаў эксперымент паўтарылі. Некаторыя добраахвотнікі за гэты час памянялі сродкі па догляду за скурай, але рэйтынг прывабнасці іх нейлонавых рукавоў для камароў застаўся тым жа самым.

Карбонавыя кіслоты — арганічныя злучэнні, якія ўваходзяць у склад сакрэту сальных залоз. Іхняя колькасць залежыць ад індывідуальных асаблівасцяў арганізму. Акрамя таго, яна стабільная — практычна не мяняецца з узростам, пры змене рацыёну або касметычных сродкаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
11
Сумна
3
Абуральна
3
0
Руды/адказаць/
23.10.2022
А блохі ? Вось мяне дык блохі больш непакояць, чым камары. Яны ні на каго так ня лезуць, як на мяне, а месца іх укуса трымаецца ды сьвярбе-зудзе да дзьвюх тыдняў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031