Знайсці
20.10.2022 / 21:241РусŁacБел

З'явілася першае ў свеце шампанскае, якое можна піць у бязважкасці

Французская вінаробня GH Mumm праз пяць гадоў распрацоўкі і тэстаў прадставіла першае ў свеце шампанскае, якое можна піць у бязважкасці. Бутэлька пеністага напою Mumm Cordon Rouge Stellar адправіцца на Міжнародную касмічную станцыю ў 2023 годзе разам з экіпажам Axiom Space, піша Daily mail.

У гэтым шампанскім прысутнічаюць ноткі саспелых жоўтых пладоў, персіка, сухафруктаў, ляснога арэха і праліне, адценні ванілі і выпечкі. Віно цалкам адпавядае патрабаванням французскага Нацыянальнага цэнтра касмічных даследаванняў. Цана, па якой будзе прадавацца напой, яшчэ не вызначаная.

Бутэлька Mumm Cordon Rouge Stellar пакрытая ахоўным слоем з авіяцыйнага алюмінія. Корак утрымлівае спецыяльны клапан з нержавеючай сталі. Пры націсканні ён выпускае шарык шампанскага.

Напой выходзіць з бутэлькі ў выглядзе пены. Яго можна злавіць у бязважкасці ў невялікі келіх на доўгай ножцы — ён падобны на пашотніцу для яек.

Вінаробня тэставала шампанскае падчас парабалічнага палёту на Airbus. Выпрабаванні прайшлі паспяхова. Стваральнікі прадукта спадзяюцца, што віно дапаможа астранаўтам і касмічным турыстам адчуць смак свецкага жыцця нават удалечыні ад зямлі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
ну. паехалі/адказаць/
20.10.2022
п'яненькія коксманаўты?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031