Знайсці
22.08.2022 / 16:094РусŁacБел

У сеціве ўзняўся скандал з-за «грэцкага адпачынку» жонкі Пяскова, якая пад санкцыямі. Але ж дарэмна

У выхадныя Таццяна Наўка апублікавала відэа, на якім яна ў рэстаране б'е талеркі. «Гэта частка шалёнага начнога жыцця ў Грэцыі», гаварылася ў каментарыі Наўкі да паста. Адразу некалькі выданняў выказалі здагадку, што відэа знятае ў Грэцыі, куды Наўка не можа ўязджаць з-за ўведзеных супраць яе санкцый ЕС. Пазней відэа выдалілі.

Улады Грэцыі аператыўна абверглі, што жонка Пяскова ў абыход санкцый змагла трапіць на тэрыторыю краіны. 

Тэлеграм-канал «Агентство. Новости» выказаў здагадку, што Наўка знаходзіцца не ў Грэцыі, а ў Турцыі.

У пасце пяць дзён таму яна пазіруе на фоне бібліятэкі Цэльса — славутасці ў турэцкім Эфесе.

Пазналі ў сеціве і інтэр'ер рэстарана, дзе Наўка б'е посуд. Падобны інтэр'ер можна ўбачыць на фотаздымках рэстарана Manos пад Мармарысам (каля 240 км ад Эфеса).

Manos пазначаны на сайце курорта D Maris Bay у ліку іншых рэстаранаў, даступных наведвальнікам курорта.

Адна ноч у нумары для дваіх у D Maris Bay на бліжэйшыя дні каштуе 1600 Еўра, вынікае з прайса на сайце. У верасні тут можна адпачыць танней — за 780-1020 еўра за суткі.

Рэстаран Manos апісваецца як «ажыўленая пляжная карчма з традыцыйнай грэцкай кухняй і культурай». У ліку забаў для гасцей — разбіванне талерак, па 20 лір (1,1 даляра) за кожную пры мінімальнай колькасці ў 30 штук. Як вынікае з меню, сібас з грэцкай салатай гасцям абыдзецца ў 120 даляраў на дваіх, мезэ і рыба-грыль з салатай — у 150 даляраў на дваіх, а страва на дваіх з салаты, закусак з морапрадуктаў, крэветак, краба і лобстараў — у 309 даляраў.

Санкцыі ЕЗ супраць Таццяны Наўкі былі ўведзеныя ў чэрвені. Пад імі знаходзяцца таксама дзеці прэс-сакратара Пуціна. Абмежаванні супраць сям'і Пяскова дзейнічаюць у ЗША і Японіі.

Турцыя не далучылася да санкцый супраць Расіі, што павысіла яе папулярнасць сярод расійскіх турыстаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
11
Ха-ха
35
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
58
22.08.2022
Да и бог с ней,с этой Нафкой. Там,в Кремле все так запятнаны, что неважно где она-в Турции ли,в Греции ли- это уже неважно. Вот уже предатель и сторонник Лукашенко - Воскресенский - спокойно ходит по Берлину с шенгенской визой и вместе со всей семьёй. Да ещё и стебётся над нами,что приехал для переговоров для улучшения немецко- белорусских официальныйх отношений.
0
Юлія/адказаць/
22.08.2022
Таццяна разам з маці адпачывала ў чэрвені ў Італіі у 5-зоркавым гатэлі, дзе тыдзень адпачынку каштуе больш за 10000 еўра. Насупраць гатэля, дарэчы, знаходзіцца пансіянат, у якім жывуць з'ехаўшыя ад вайны з Украіны дзеткі з іх матулямі. Прыляцела яна з Дубаі і была зарэгістравана пад іншым імем (з іншым пашпартам). Так што санкцыі лёгка абыйсці, калі рэч пра грошы.
2
Максим Дизайнер/адказаць/
24.08.2022
Какая красивая!Шчасця и любви этай прэкраснай симье!Маи дачушки тоже в Гирмании и Польше!Да встрэчы в Грэцыи!Я ужэ сабираю дакументы и деньги с мужэй маих дачушак!То есть жду прыглашэння на визу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031