Знайсці
21.08.2022 / 18:5727РусŁacБел

«Незалежных Украіны і Беларусі быць не павінна» — Шольц расказаў пра словы Пуціна перад вайной

Уладзімір Пуцін напаў на Украіну па «абсурдных» прычынах і заяўляў, што Украіна і Беларусь не павінны быць асобнымі дзяржавамі. Пра гэта распавёў канцлер Германіі Олаф Шольц у дзень адчыненых дзвярэй у сваёй канцылярыі, перадае Welt.

Шольц сказаў, што напярэдадні вайны спрабаваў пераканаць Пуціна, што НАТА не вораг Расіі.

«НАТА ніколі не ўяўляла пагрозы для Расіі», — сказаў ён на абвінавачванні Пуціна, што краіны — члены альянса нібыта не клапаціліся пра інтарэсы Расіі.

Шольц распавёў, што перад 24 лютага ён запэўніў Пуціна, што ўступленне Украіны ў НАТА не адбудзецца «ў найбліжэйшыя 30 гадоў».

Ён заявіў, што ў Пуціна «цалкам абсурдныя» ідэі, і ён казаў, што незалежных Украіны і Беларусі быць не павінна.

«Гэта вайна, якую Пуцін, Расія пачала, відавочна, з намерам заваяваць суседнюю краіну. Я думаю, што гэта было першапачатковай мэтай», — сказаў Шольц.

Канцлер заявіў, што ў Пуціна была ідэя правесці маркерам па еўрапейскім ландшафце, а затым сказаць: «Гэта маё, а гэта ваша». І дадаў, што «гэта так не працуе».

Пры гэтым нямецкі канцлер заявіў, што не будзе спыняць дыялог з Пуціным, і важна «не дазваляць сябе запалохаць».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
56
Ха-ха
9
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
163
0
Максим Дизайнер/адказаць/
24.08.2022
Чалавеча

Так уже как лет 20 нет. Беларуси по крайней мере.
0
Нина/адказаць/
24.08.2022
Какой может быть диалог с задвинутым тупарем?
0
Valadzimir/адказаць/
25.08.2022
баклажан, думаю, што гэта "жалезная трызнота" - для белоруссов зь іхнай 150-гадовай правінцыйна-месцячковай гісторыяй. А тыя, хто лічыць сваёй 750-гадовую літоўскую гісторыю (у сэнсе гісторыю ВКЛ), мяркую, згадзяцца з такім поглядам, што ВКЛ на працягу ўсёй сваёй гісторыі было, напэўна, адзінай на Еўрапейскім кантыненце... нейтральнай дзяржавай, якая культурна-рэлігійна была зьвязана і з Усходам, і з Захадам, а палітычна - была незалежнай і ад таго, і ад другога (нават калі ВКЛ стала часткай Рэчы Паспалітай). Натуральна, у нейтральнага ВКЛ не было ніякіх шанцаў выстаяць у змаганьні з экспансіяй  антаганістычных "цывілізацыйных цэнтраў", якія, набраўшы моц, яго праглынулі. Але ў калектыўным несьвядомым тутэйшага народу, які духоўна-ментальна сфармаваўся ў ВКЛ, "нейтральнасьць" стала неад'емнай "спрадвечнай" часткай ягонай нацыянальнага характару, нацыянальнай самасьвядомасьці, пра што бліскуча напісаў Ігнат Абдзіраловіч (Канчэўскі) у эсэ "Адвечным шляхам". Так што з  і гістарычнымі каранямі, а значыцца з тэарэтычным абгрунтаваньнем нэйтралітэту, як геапалітычнай канцэпцыі, як здаецца, усё нармальна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031