Знайсці
12.07.2022 / 19:323РусŁacБел

«Прашу прэзентаваць кубачак кавы». Мілая гісторыя з мінскай кавярні

Мілай гісторыяй з мінскай кавярні падзяліліся ў Facebook. Чалавек распавёў, якім нечаканым чынам беларускамоўныя беларусы падтрымліваюць, натхняюць і перадаюць прывітанні тым, хто размаўляе па-беларуску.

Фота: pixabay.com

«Хачу падзяліцца добрым. У Мінску ў адной кавярні ў чаканні жонкі я падышоў да бара і папрасіў кавы (не філіжанку, а кубачак). Папрасіў забяліць вяршкамі. Дзяўчына не ўсё адразу зразумела. Але зразумела. Тут яе паклікала жанчына і нешта падказала. Дзяўчына заўсміхалася, падышла да мяне і кажа: «Для Вас ёсць прэзент. Адзін з нашых наведвальнікаў пакінуў цыдулку», — і паказвае цыдулку, якая прымацаваная да сцяны».

У той нечаканай цыдулцы было напісана: «Таму, хто будзе гаварыць па-беларуску, прашу прэзентаваць кубачак кавы».

«Зразумела, кава гэтым добрым чалавекам была аплачаная. Было вельмі прыемна. Я зразумеў, што і такім чынам мы можам памагчы адзін аднаму. Я зрабіў тое самае: пакінуў цыдулку з прэзентам для беларуса. Тое ж зрабіў у Мазыры (толькі ў півярні). Хай поўніцца наш Край добрымі людзьмі і ўчынкамі!» — напісаў Улад.

Так званая «падвешаная кава», калі кліент аплачвае не толькі сваю каву, але і таму, хто не можа яе купіць, — вядомая завядзёнка ў свеце. Але такая мадыфікацыя яе выклікала захапленне ў чытачоў. «Зраблю тое самае, на сэрцы адразу так цёпла стала!», «Гэта вельмі крута! Трэба ўзяць на ўзбраенне!», «Натхняе! Дзякуй. І гэта ўсё пра нас», — пішуць яны.

Улад раіць ствараць новыя адрасы такіх «перадачак».

«У Мазыры ў адной півярні падавалі піва ў пластыкавых кубках, што я не люблю; таму выкупіў у іх жа кухаль, сам папіў і пакінуў прэзент для беларуса. Зразумела, што бармэн (ці гаспадар бара) можа прысабечыць ваш пачастунак, але ёсць спадзеў на добрых людзей».

Яшчэ адна яго парада: пачастунак трэба пакідаць з ліку тых тавараў ці паслуг, асартымент якіх трывалы і не мяняецца цягам дня/тыдня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
77
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
0
Per aspera /адказаць/
12.07.2022
Вельмі па таварыску і па-еурапейску!
0
Максим Дизайнер/адказаць/
13.07.2022
Когда вы уже напьетесь этой кавы?От кавы дети не появляются!
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
14.07.2022
какие дети, Дизайнер? планета перенаселена. да и сам же говорил - нефиг в декрете сидеть, иди - работай
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера