Знайсці
12.03.2022 / 14:30РусŁacБел

Макей: Мы гатовыя ўдзельнічаць у перагаворным працэсе па Украіне

«Беларусь спадзяецца на дыпламатычнае вырашэнне расійска-ўкраінскага канфлікту і гатовая аказаць максімальнае садзейнічанне для палягчэння перамоў паміж бакамі», — заявіў міністр замежных спраў Беларусі.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая, паведамілі на СТБ.

У Беларусі расійская і ўкраінская дэлегацыі правялі ўжо тры раўнды перамоў — пакуль без асаблівага поспеху.

«У чым заключаецца наша роля? Мы не з'яўляемся бокам перамоваў, хоць мы не сыходзім ад адказнасці і гатовыя ўдзельнічаць у перагаворным працэсе і ўнесці свой уклад у вырашэнне сітуацыі, калі нас пра гэта папросяць і калі ў гэтым будзе неабходнасць. Цяпер мы сканцэнтраваныя на тым, каб аказваць максімальнае садзейнічанне абодвум дэлегацыям, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Мы стараемся стварыць зручную лагістыку, мы забяспечваем усім неабходным з пункту гледжання арганізацыйна-тэхнічнага. Натуральна, важныя пытанні лагістыкі, стварэння камфортных умоў для працы — забеспячэння сувяззю», — распавёў Макей.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031