Знайсці
10.03.2022 / 13:47РусŁacБел

Міністр абароны Беларусі: Нас непакояць наёмнікі, якія заходзяць на тэрыторыю Украіны ў бок Чарнобыльскай АЭС

«Мы нясём дзяжурства ва ўзмоцненым рэжыме, нашы сілы неадкладнага рэагавання гатовыя да выканання задач па прызначэнні, на паўднёвых межах пяць батальённа-тактычных груп выконваюць задачы па прыкрыцці межаў», — расказаў міністр абароны Віктар Хрэнін пра сітуацыю на беларуска-ўкраінскай мяжы па выніках нарады ў Лукашэнкі.

Фота: Мінабароны

«Асабліва нас непакояць тыя наёмнікі, якія заходзяць на тэрыторыю Украіны. Прычым бескантрольна. Якія задачы яны збіраюцца выконваць? Іх рух у бок Чарнобыля?» — задаўся пытаннем Віктар Хрэнін.

«Яшчэ раз хачу паўтарыць пасыл прэзідэнта, што змагацца, змагацца і паміраць мы будзем на сваёй зямлі. Для нас, як для людзей ваенных, гэта гучыць як задача. Мы ўсе цяпер знаходзімся ў Беларусі і выконваем задачы па гарантаванні бяспекі нашай краіны. Мы гэта рабілі, робім і будзем рабіць», — рэзюмаваў кіраўнік ваеннага ведамства.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031