Знайсці
18.10.2021 / 15:37РусŁacБел

Актывізаваліся махляры, якія збіраюць грошы на лячэнне немаўляці, якое выкінулі ў выграбную яму

Дактары заклікаюць не верыць вірусным паведамленням аб зборы сродкаў для лячэння нованароджанага хлопчыка, выратаванага з выграбной ямы ў Гомелі!

У сацсетках з'явілася інфармацыя аб неабходнасці дастаўкі лекаў, аднак гэта не адпавядае рэчаіснасці, паведамляе АНТ.

«Усе прэпараты, якія неабходныя гэтаму дзіцяці, ёсць ў наяўнасці. Нейкага цуда-прэпарату, які б дапамог малому, наогул не існуе. Дактары, якія аказваюць медыцынскую дапамогу малому, нікому нічога не даручалі, дапамогі не прасілі. На сёння дзіця транспартабельнае, але не можа перавесціся ў дзіцячую бальніцу да высвятлення ПЛР статусу, бо ў маці ПЛР-станоўчы», расказала галоўны доктар Гомельскай бальніцы Кацярына Цітко.

У Гомелі жанчына нарадзіла дзіця і выкінула ў выграбную яму прыбіральні. Хлопчык у рэанімацыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера