Знайсці
16.06.2021 / 19:14РусŁacБел

Украіна просіць тлумачэнняў ад Беларусі адносна так званых «следчых дзеянняў ЛНР» з Пратасевічам

Пасольства Украіны ў Мінску звярнулася да беларускай улады даць афіцыйныя тлумачэнні адносна правядзення так званых следчых дзеянняў «генпракуратурай ЛНР» адносна Рамана Пратасевіча. Пра гэта распавёў «Украінскай праўдзе» прэс-сакратар МЗС Украіны Алег Нікаленка.

«Ніякай «генпракуратуры ЛНР» не можа быць па вызначэнні. Фактычны кантроль на часова акупаваных тэрыторыях у Луганскай вобласці ажыццяўляе акупацыйная адміністрацыя Расійскай Федэрацыі. Паведамленне аб правядзенні «следчых дзеянняў» у Беларусі варта разглядаць у кантэксце спробаў РФ даць падначаленым ёй незаконным групоўкам хоць нейкую псеўдасуб'ектнасць. Гэта толькі пацвярджае, што аперацыя з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair і затрыманнем Рамана Пратасевіча разыграная паводле расійскага сцэнару. Расія не губляе шанец пазбавіць Беларусь суверэнітэту і максімальна зацягнуць яе ў свой геапалітычны парадак дня», — гаворыцца ў паведамленні.

Нікаленка адзначыў, што па даручэнні міністра замежных спраў Украіны Дзмітрыя Кулебы пасольства Украіны ў Мінску звярнулася да Беларусі па тлумачэнні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031