Знайсці
14.06.2021 / 09:13РусŁacБел

Еўра-2020: Украіна прайграла Нідэрландам з-за гола на апошніх хвілінах ВІДЭА

Камандзе Андрэя Шаўчэнкі ўдалося адыграцца з лікам 0:2, але за пяць хвілін да канца галандцы вырвалі перамогу.

Матч групавога этапу чэмпіянату Еўропы па футболе паміж Украінай і Нідэрландамі завяршыўся мінімальнай перамогай гаспадароў з лікам 3:2. Сустрэча прайшла ў Амстэрдаме на полі «Ёхан Круіф Арэны».

У складзе Нідэрландаў галы забілі Жаржыньё Вейналдум (52-я хвіліна), Ваўтэр Вегорст (58-я хвіліна) і Дэнзел Думфрыс (85-я хвіліна).

Сярод гульцоў зборнай Украіны выніковымі ўдарамі вызначыліся Андрэй Ярмоленка (75-я хвіліна) і Раман Ярэмчук (79-я хвіліна).

«Настрой — г…о. Выцягнуць такую гульню і ў канцы прапусціць. Я ведаю гэта пачуццё, калі ты адыгрываешся, але ў канцы прапускаеш яшчэ адзін гол», — так пракаментаваў вынік матчу былы гулец зборнай Украіны Арцём Мілеўскі.

У наступным матчы ўкраінцам трэба будзе гуляць супраць Паўночнай Македоніі, сустрэча пройдзе 17 чэрвеня. Заключны матч групавога этапу адбудзецца 21 чэрвеня, абодва паядынкі пройдуць у Бухарэсце.

Галандцам трэба будзе гуляць супраць Аўстрыі 17 чэрвеня і супраць Паўночнай Македоніі 21 чэрвеня, абедзве сустрэчы пройдуць у Амстэрдаме.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930