Знайсці
27.05.2021 / 13:17РусŁacБел

РІА «Новости»: ЕС абмяркоўвае забарону на транзіт расійскага газу праз Беларусь

У такім выпадку Расія вымушаная была б павялічыць перапампоўванне газу праз Украіну, а «Газпром трансгаз Беларусь», адзін з галоўных платнікаў падаткаў у краіне, застаўся б без прыбытку. Акрамя таго, Масква страціла б магчымасць транзіту па газаправодзе «Ямал Еўропа».

«Кіраўнік дыпламатыі ЕС заявіў, што два напрамкі санкцый па Беларусі, што абмяркоўваюцца кіраўнікамі МЗС, — экспарт калійных угнаенняў і транзіт расійскага газу», — паведаміла ў сваім тэлеграм-канале агенцтва «РІА Новості».

У выпадку забароны на транзіт расійскага газу праз Беларусь Масква вымушаная была б пусціць больш газу праз Украіну, што прынесла б вялізную фінансавую выгаду паўднёвай суседцы Беларусі. Акрамя таго, гэта стварыла б моцны фінансавы матыў для Масквы, каб спыніць падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Такі варыянт стаў тэхнічна магчымы, дзякуючы дыверсіфікацыі крыніц паставак энерганосьбітаў у краіны Усходняй Еўропы — літоўскаму газаваму тэрміналу ў Клайпедзе, перамычкам між Украінай, Польшчай, Славакіяй і Венгрыяй.

Фінансавы ўдар па беларускіх уладах ад забароны транзіту газу быў бы, напэўна, у сухой рэшце большы, чым ад санкцый супраць «Беларуськалія». У выпадку «Беларуськалія» беларускую долю рынку перахапіў бы расійскі «Уралкалій», тады як пры змене кірункаў транзіту газу выгадаатрымальнікамі сталі б Украіна, Славакія і Венгрыя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930