Знайсці
26.05.2021 / 15:21РусŁacБел

Румас аб'явіўся ў Мінску. Што было далей?

Як стала вядома «Нашай Ніве», днямі ў Мінск наведваўся былы прэм'ер Сяргей Румас, які з лютага жыў у эміграцыі. 

Сяргей Румас, фота Сяргея Гудзіліна

Чытайце: Стала вядома, дзе знаходзіцца Сяргей Румас і ў чым сэнс прэтэнзій да яго

Чытайце: Румас не знайшоў працу ў Лондане і ўжо месяц жыве ў Кіеве. Дома ў Мінску быў вобшук

Што ён рабіў у Мінску? Невядома. Тут ён пабыў пару дзён і зноў выехаў. Гэтую інфармацыю ён пацвердзіў «Нашай Ніве». 

«Так, я быў у Мінску, але цяпер у Маскве», — сказаў Румас. 

Ён таксама адхрышчваецца ад існавання пераследу:

«Пытанні да мяне з боку праваахоўных органаў выдумляюць журналісты. Іх не было і няма», — пераконвае экс-прэм'ер. 

Пры гэтым вядома, што былы прэм'ер праз Лондан адправіўся ў Кіеў. Гэта адбылося пасля таго, як органы пачалі затрымліваць яго былых калег з Банка развіцця, а ў яго самога дома прайшоў вобшук.

«На наступным тыдні зноў збіраюся ў Кіеў, у мяне там праект», — кажа Румас. 

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031