Знайсці
20.05.2021 / 14:13РусŁacБел

На фоне абвалу біткойна крыптамільярдэры згубілі $15,5 мільярда за 9 дзён

10 мая цана адзінкі біткойна дасягнула $59 423, але за дзевяць дзён курс крыптавалюты рэзка знізіўся на 36%.

Фота Pixabay

Па ацэнках Forbes, абвал біткойна моцна ўдарыў па 12 крыптамільярдэрах, якія за некалькі дзён агулам згубілі $15,5 мільярда. У сукупнасці даход крыптамільярдэраў упаў з $62,3 мільярда да $46,8 мільярда.

13 мая біткойн упаў на 15% пасля таго, як Ілан Маск заявіў, што Tesla не будзе прымаць гэтую крыптавалюту ў якасці аплаты. А ўчора найвялікшая крыптавалюта патаннела ўсяго за некалькі гадзін яшчэ на 30%, калі ўлады Кітая забаранілі фінансавым арганізацыям ажыццяўляць паслугі, звязаныя з крыптавалютамі.

Цяпер курс біткойна складае каля $40 тысяч.

Абвал біткойна пазбавіў статусу самага маладога крыптамільярдэра Віталя Бутэрына — заснавальніка другой па велічыні крыптавалюты Ethereum. 2 мая выданне Forbes назвала яго самым маладым мільярдэрам, які разбагацеў на крыптавалюце. Аднак за некалькі дзён яго багацце паменшала на 40% і больш не дасягае мільярда даляраў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031