Знайсці
06.05.2021 / 09:09РусŁacБел

У Індыі за суткі выявілі рэкордную колькасць інфікаваных каранавірусам

Медыкі ў Індыі выявілі за мінулыя 24 гадзіны 412 262 новыя выпадкі інфікавання каранавірусам, агульная колькасць інфікаваных за ўвесь час эпідэміі ў краіне дасягнула 21 077 410. Колькасць смяротных зыходаў, звязаных з COVID-19, вырасла за дзень на 3980, піша ТАСС.

Папярэдні антырэкорд быў усталяваны 1 мая і складаў 401 993. Такім чынам, Індыя другі раз зафіксавала больш за 400 тыс. хворых на суткі, такая колькасць інфіцыраваных за 24 гадзіны ў свеце да гэтага часу афіцыйна не адзначалася.

Рост колькасці смяротных зыходаў таксама стаў у Індыі рэкордным, папярэдні антырэкорд быў зафіксаваны напярэдадні і быў роўны 3780. Агульная колькасць памерлых склала 230 168.

Колькасць ачунялых павялічылася за суткі на 329 113 і дасягнула 17 280 844. На лячэнні знаходзяцца 3 566 398 пацыентаў з каранавірусам.

Індыя займае другое месца ў свеце (пасля ЗША) па агульнай колькасці інфікаваных і трэцяе месца па колькасці смяротных зыходаў (пасля ЗША і Бразіліі). Як паведаміла ў сераду СААЗ, на Індыю прыйшлося 46% выпадкаў заражэння і 25% усіх смяротных зыходаў, зарэгістраваных у свеце на мінулым тыдні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031