Знайсці
04.05.2021 / 08:07РусŁacБел

СААЗ: на вакцынацыю ў свеце спатрэбіцца да $45 мільярдаў

Ад $35 млрд да $45 млрд спатрэбіцца ў 2022 годзе на забеспячэнне вакцынацыі ад каранавіруса большай часткі дарослага насельніцтва ў свеце. Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Жэневе генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданам Гебрэесус, піша ТАСС.

Ён нагадаў, што сёлета Міжнароднае партнёрства па забеспячэнні доступу да прэпаратаў ад COVID-19 і сродках дыягностыкі ACT-Accelerator мае патрэбу ў фінансаванні ў памеры $19 млрд. «Паводле нашых ацэнак, нам будзе неабходна яшчэ ад $35 млрд да $45 млрд у будучым годзе, каб вакцынаваць большасць дарослых людзей у свеце», — сказаў кіраўнік СААЗ.

Паводле слоў гендырэктара, за апошнія два тыдні ў свеце каранавірусам заразіліся больш людзей, чым за першыя шэсць месяцаў пандэміі.

Ён адзначыў, што больш за палову выпадкаў захворвання, зарэгістраваных на мінулым тыдні, прыпадаюць на Індыю і Бразілію, аднак «у свеце ёсць шмат іншых краін, якія сутыкнуліся з вельмі ўразлівай сітуацыяй». У сувязі з гэтым Гебрэесус заклікаў насельніцтва працягваць прытрымлівацца санітарных рэкамендацый СААЗ, у тым ліку выконваць меры фізічнага дыстанцыявання, насіць маскі, праветрываць памяшканні, мыць рукі і прыкрываць рот падчас кашлю, а нос падчас смаркання.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031