Знайсці
23.04.2021 / 08:45РусŁacБел

Палата прадстаўнікоў Кангрэса прагаласавала за 51-ы штат ЗША. І гэта не Пуэрта-Рыка

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ў чацвер ухваліла законапраект аб надзяленні сталіцы краіны статусам штата, піша ТАСС.

flickr.com

У падтрымку ініцыятывы выказаліся 216 кангрэсменаў, 208 прагаласавалі супраць.

У выпадку прыняцця законапраекта Сенатам і яго зацвярджэння прэзідэнтам амерыканская сталіца стане 51-м штатам ЗША, які будзе насіць назву Вашынгтон, Садружнасць імя Дугласа (Washington, Douglas Commonwealth) — у гонар змагара за правы цемнаскурых і лідара руху за адмену рабства Фрэдэрыка Дугласа (1818—1895).

Для прыняцця законапраекта ён зараз павінен быць ухвалены Сенатам, толькі пасля гэтага дакумент можа быць накіраваны на подпіс прэзідэнту краіны. 

Кангрэс ЗША ўжо не ў першы раз разглядае ініцыятыву аб надзяленні сталіцы статусам штата.

Так, летам мінулага года Палата прадстаўнікоў ужо прымала падобны законапраект, аднак Сенат яго так і не зацвердзіў.

Статус штата дазволіў бы акрузе быць прадстаўленым у Кангрэсе двума сенатарамі і адным кангрэсменам. Пры гэтым большасць жыхароў амерыканскай сталіцы на выбарах звычайна галасуюць за кандыдатаў ад дэмакратаў, на фоне чаго ідэя надзялення Вашынгтона статусам штата падвяргаецца крытыцы з боку рэспубліканцаў.

Дыскусіі аб надзяленні сталіцы статусам штата аднавіліся пасля пратэстаў і дэманстрацый, якія прайшлі ў краіне ў мінулым годзе, выкліканых гібеллю ў Мінеапалісе афраамерыканца Джорджа Флойда, і звязаных з гэтым спрэчак аб задзейнічанні сіл правапарадку для заспакаення сітуацыі. У прыватнасці, цяперашні статус дазваляе прэзідэнту пры надзвычайных сітуацыях браць пад кантроль сталічную паліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031