Знайсці
22.04.2021 / 11:48РусŁacБел

Турцыя ўводзіць кругласутачную каменданцкую гадзіну на тры дні

CNN Turk

У Турцыі ўводзяць кругласутачную каменданцкую гадзіну з-за сітуацыі з каранавірусам. Ён будзе дзейнічаць з 19:00 22 красавіка да 05:00 26 красавіка. Пра гэта паведамляе CNN Turk.

Падчас дзеяння каменданцкай гадзіны людзі могуць пакідаць свае дамы толькі для наведвання прадуктовых крам і аптэк з 10:00 да 17:00, візітаў да дактароў і выгулу сабак.

23 красавіка ў Турцыі — дзяржаўнае свята: Дзень нацыянальнай незалежнасці і Дзень абароны дзяцей.

У мінулую пятніцу сутачны прырост захворвання на каранавірус у Турцыі паказаў максімум з пачатку пандэміі, склаўшы 63 082 выпадкі, у сераду быў зарэгістраваны максімум смерцяў за суткі — 346.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031