Знайсці
22.04.2021 / 09:07РусŁacБел

У Бярозе не адбыўся суд над велагоншчыкам Уладзіславам Цімошыкам, ён абвешчаны ў вышук

У судзе Бярозаўскага раёна 21 красавіка павінен быў пачацца разгляд крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 21-гадовага Уладзіслава Цімошыка, піша spring96.org.

Справу разглядае суддзя Наталля Мінчанка, бок абвінавачвання прадстаўляе пракурор Аляксандр Круцько. Пацярпелым па справе праходзіць Сяргей Манцэвіч. 

Абвінавачаны знаходзіцца пад «хатнім арыштам», але на судовае пасяджэнне не з'явіўся, яго тэлефон быў не даступны. Сястра, якая праходзіць па справе сведкай, паведаміла абаронцы пра тое, што ў 22 гадзіны 20 красавіка міліцыя правярала Уладзіслава, але яна жыве асобна ад яго і не ведае, чаму ён не з'явіўся ў суд.

У выніку суд пастанавіў абвясціць яго ў вышук з наступным змяшчэннем пад варту.

Крымінальная справа была заведзена за падзеі 10 жніўня 2020 года. Па версіі следства, хлопец аказаў супраціў пры спробе яго затрымання падчас удзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — здзейсніў наезд на міліцыянта, які нёс службу па ахове грамадскага парадку. У выніку міліцыянеру былі нанесеныя менш цяжкія цялесныя пашкоджанні. 

Цімошыку пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. 

Уладзіслаў з'яўляецца шматразовым пераможцам і прызёрам велагонак як у Беларусі, так і за яе межамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031