Знайсці
22.04.2021 / 07:43РусŁacБел

Мінгарвыканкам: Вадаправод парамантавалі, але ваду з-пад крана пакуль лепш не піць

22 красавіка ў 0.15 пашкоджанне вадаправода ў Чыжоўцы было цалкам лакалізавана, водазабеспячэнне ў пацярпелых раёнах аднаўляецца. 

Фота Tut.by

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Мінгарвыканкама.

Цяпер спецыялісты Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і «Мінскводаканала» ажыццяўляюць лабараторны кантроль якасці вады ў пацярпелых раёнах сталіцы.

«Да атрымання вынікаў даследаванняў рэкамендуем выкарыстоўваць у пітных мэтах бутыляваную альбо прывазную ваду», — кажа Святлана Ярмак, галоўны санітарны доктар Мінска.

Трубы прарвала ўвечары 21 красавіка на вуліцы Убарэвіча ў Чыжоўцы. Відавочцы казалі, што з-пад зямлі біў фантан вады. 

Праз гэта ў Серабранцы, Чыжоўцы, Лошыцы, Курасоўшчыне і іншых раёнах не працаваў вадаправод.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930