Знайсці
19.04.2021 / 07:49РусŁacБел

Польшча абвергла заяву ФСБ аб датычнасці да падрыхтоўкі замаху на Лукашэнку

Пра гэта заявіў кіраўнік канцылярыі польскага прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі.

— Польшча ніколі не ўдзельнічала, не планавала і не плануе ніякіх дзеянняў па падрыхтоўцы замаху на Аляксандра Лукашэнку. Калі хтосьці [або] пан Аляксандр Лукашэнка кажа такія рэчы, то ён хлусіць. Польшча не ўдзельнічае ні ў якіх падобных дзеяннях. Прашу гэта пачуць — па-першае. І ведаць: калі хтосьці гэта пану падкідвае, яго падманваюць, — сказаў Шчэрскі ў эфіры тэлеканала TVP Info, піша Tut.by.

Раней «абсалютна ілжывай» назвалі заяву аб датычнасці амерыканскіх уладаў да змовы супраць Лукашэнкі ў Дзярждэпартаменце ЗША.

17 красавіка ФСБ РФ паведаміла, што затрыманыя ў Маскве беларускі палітолаг Аляксандр Фядута і амерыканскі адвакат беларускага паходжання Юрый Зянковіч планавалі вайсковы пераварот у Беларусі і фізічную ліквідацыю Лукашэнкі. Сцвярджалася, што ў расійскую сталіцу Зянковіч прыбыў «пасля праведзеных кансультацый у ЗША і Польшчы».

Фядута і Зянковіч вывезены ў Беларусь. Распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса («Змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ці ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»). Максімальнае пакаранне — да 12 гадоў пазбаўлення волі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031