Знайсці
16.04.2021 / 19:16РусŁacБел

Студэнта хімфака БДУ затрымалі за «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання»

Арцём Баярскі не выйшаў пасля 25-суткавага арышту, сёння стала вядома, што ён праходзіць па крымінальнай справе, паведамляюць праваабаронцы.

24 сакавіка ў інтэрнаце БДУ затрымалі 20-гадовага студэнта Арцёма Баярскага. У студэнцкіх чатах абмяркоўваліся абставіны затрымання хлопца: «Суседзяў — на падлогу і ў кайданкі, але забралі толькі Арцёма». Суд над Арцёмам прайшоў у Доме Правасуддзя, дзе яго пакаралі 25-сутачным арыштам.

Раней Арцёма Баярскага ўжо арыштоўвалі на 15 сутак за ўдзел у масавым мерапрыемстве, таму, магчыма, ён мог трапіць пад «зачыстку» перад Днём Волі.

Студэнта павінны былі вызваліць 18 красавіка, але сёння стала вядома, што Арцёма затрымалі ў межах артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання»). Цяпер яго ўтрымліваюць у ІЧУ.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера