Знайсці
08.04.2021 / 12:08РусŁacБел

Жыхара Лідскага раёна асудзілі на паўтара гады хіміі за абразу суддзі

У Навагрудку прайшоў судовы працэс паводле арт. 391 КК (Абраза суддзі). Уладзіслава Шынковіча прызналі вінаватым у знявазе суддзі Лідскага раённага суда Максіма Філатава і 7 красавіка прысудзілі да паўтара года хіміі, піша spring96.org.

spring96.org

Паводле следства, 17 студзеня Шынковіч размясціў у чаце аднаго з тэлеграм-каналаў допіс, у якім даў рэзкую характарыстыку суддзі Лідскага раённага суда Максіма Філатава.

Раней Філатаў 28 кастрычніка паводле артыкула КаАП 23.34 (ч. 3) засудзіў Уладзіслава Шынковіча да адміністрацыйнага арышту. На думку праваахоўных органаў, тым самым Шынковіч прынізіў «гонар і годнасць» суддзі Філатава.

Разгляд справы вёў суддзя Ігар Ваўчок, дзяржаўным абвінаваўцам выступала прадстаўніца пракуратуры Дар'я Белянкова.

Уладзіслаў Шынковіч на судовым пасяджэнні прызнаў сваю віну, але адмовіўся ад дачы паказанняў. Суд прызнаў, што публікацыя, выкладзеная Шынковічам, «не з'яўляецца нарматыўнай формай маўленчых зносін, утрымлівае негатыўную ацэнку Філатава М. Ю. і выказана ў непрыстойнай форме».

З улікам усіх абставінаў суд прысудзіў Шынковічу 1 год і 6 месяцаў так званай «хіміі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031