Знайсці
08.04.2021 / 07:36РусŁacБел

Нямеччына гатова пачаць перамовы з Расіяй наконт «Спутніка V»

Нямеччына гатовая пачаць перамовы з Расіяй аб пастаўках вакцыны «Спутнік V», аднак фінальнае рашэнне аб закупках будзе залежаць ад таго, ці прадаставіць Расія даныя аб прэпараце еўрапейскаму рэгулятару, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

У сераду Еўракамісія паведаміла міністрам аховы здароўя краін ЕС, што яна не плануе пачаць папярэднія перамовы з Расіяй аб куплі доз «Спутніка V», як яна раней рабіла ў дачыненні да іншых вытворцаў вакцын, піша агенцтва.

Таму міністр аховы здароўя Енс Шпан заявіў на віртуальнай канферэнцыі, што Берлін сам пачне папярэднія перамовы з Масквой.

У першую чаргу краіну цікавіць, у якіх аб'ёмах і калі Расія можа паставіць прэпарат, удакладніў суразмоўца Reuters.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031