Знайсці
02.04.2021 / 12:41РусŁacБел

Мінздароўя пракаментавала сітуацыю ў Бешанковічах

Санітарна-эпідэміялагічная служба Віцебскай вобласці працягвае эпідэміялагічнае расследаванне ў сувязі зваротамі жыхароў Бешанковічаў па медыцынскую дапамогу з сімптомамі, якія не выключаюць вострую кішачную інфекцыю, паведамляе Мінздароўя ў тэлеграм-канале.

«З 31 сакавіка ў Бешанковічах працуе група экспертаў рэспубліканскага ўзроўню пад кіраўніцтвам намесніка міністра — галоўнага дзяржаўнага санітарнага доктара Беларусі Аляксандра Тарасенкі. Ён ацаніў паўнату правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, наведаў цэнтральную раённую бальніцу, водазабор «Маладзёжны» і абмеркаваў вынікі на нарадзе ў раённым выканаўчым камітэце. Паводле папярэдніх вынікаў лабараторных даследаванняў не выключана наравірусная этыялогія захворвання (г.зн. вострая кішачная інфекцыя)», — адзначылі ў прэс-службе ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031