На Тайвані цягнік сышоў з рэек пры выездзе з тунэля. Загінулі не менш за 36 чалавек
Шпіталізаваны як мінімум 61 чалавек.
Цягнік Taroko Express у пятніцу сышоў з рэек пры выездзе з горнага тунэля на тэрыторыі павета Хуалянь. Цягнік з васьмі вагонаў накіроўваўся з паўночнага горада Сіньбэй у паўднёва-ўсходні павет Тайдун і перавозіў каля 350 пасажыраў, піша ТАСС.
A train de-railed in a tunnel in Taiwan on Friday, with at least four people feared dead so far and more than 20 injured.
台湾花莲一架列车出轨,目前已经造成20余人受伤,4人死亡 pic.twitter.com/jbtJSZhsh5
Па наяўных звестках, другі і трэці вагоны сышлі з рэек, а наступныя — дэфармаваліся ад удару аб сцены ўнутры тунэля.
Ратавальнікі на гэты час эвакуявалі пасажыраў з першых чатырох вагонаў. Больш за ўсё пацярпелых было ў апошніх вагонах, якія затрымаліся ў тунэлі. Паводле апошніх звестак, загінулі не менш за 36 чалавек, 61 шпіталізаваны.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай аварыі стала сутыкненне з інжынерным аўтамабілем, які быў «дрэнна прыпаркаваны» і, як мяркуецца, саслізнуў са схілу на чыгуначныя рэйкі.