Знайсці
02.04.2021 / 08:26РусŁacБел

П'яны дрыфтар учыніў аварыю на паркоўцы гіпермаркета, а пасля хаваўся ад ДАІ ў вадасцёкавай трубе

1 красавіка каля 11 гадзін відавочцы маглі назіраць, як кіроўца «Нісана» зладзіў дрыфт на стаянцы каля гіпермаркета на праспекце Дзяржынскага,126 у Мінску.

Не даўшы рады кіраванню, ён урэзаўся ў прыпаркаваны аўтамабіль «Сітраен С4», пасля чаго кінуў сваё аўто і сышоў, паведамляе прэс-служба ДАІ Мінска.

Інспектары ДАІ знайшлі яго — 27-гадовы мінчук хаваўся ў вадасцёкавай трубе пад МКАД непадалёк. Па выніках экспертызы ў яго арганізме было выяўлена 2.18 праміле алкаголю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031