Знайсці
01.04.2021 / 07:55РусŁacБел

На заводзе ў ЗША сапсавалі 15 млн доз вакцыны Johnson & Johnson

Супрацоўнікі завода амерыканскай кампаніі Johnson & Johnson у Балтыморы некалькі тыдняў таму дапусцілі памылку пры змешванні інгрэдыентаў вакцыны ад каранавіруса, што прывяло да страты 15 млн доз прэпарата, паведамляе газета The New York Times.

Пра страту 15 млн доз прэпарата праз вытворчую памылку на заводзе ў Балтыморы таксама піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы. Паводле агенцтва, інцыдэнт адбыўся на прадпрыемстве Emergent BioSolutions Inc, якое яшчэ не было сертыфікавана Упраўленнем па пытаннях якасці харчавання і медыкаментаў (FDA) для вытворчасці вакцыны Johnson & Johnson.

У Johnson & Johnson заявілі, што партыя лекавага рэчыва не прайшла праверку якасці. «Падчас працэсу кантролю якасці на прадпрыемстве Emergent BioSolutions была выяўленая адна партыя лекавай субстанцыі, якая не адпавядала стандартам», — паведаміў прадстаўнік кампаніі Джэйк Сарджэнт.

Як піша NYT, FDA праводзіць праверку завода. Усе партыі вакцыны кампаніі, якія ўжо паступілі ў медыцынскія ўстановы ЗША, бяспечныя, бо былі зроблены на магутнасцях Johnson & Johnson у Нідэрландах, аднак наступныя партыі прэпарата планавалася накіроўваць з завода ў Балтыморы, што прывядзе да затрымкі паставак з-за прастою ў сувязі з праверкай, адзначае газета.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031