Для «Белай Русі» прыдумалі новую назву
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» у найбліжэйшы час можа ператварыцца ў «Партыю народнага адзінства». Пра гэта распавёў намеснік старшыні арганізацыі Аляксандр Шацько ў эфіры АНТ.
Фота Сяргея Гудзіліна.
Па словах Аляксандра Шацько, «Белая Русь» стваралася і працавала як палітычная сіла і магла стаць партыяй яшчэ 10 гадоў таму.
«З грамадскай структуры павінна вырасці партыя, — адзначыў намеснік старшыні «Белай Русі». — Мы гаварылі яшчэ ў 2010 годзе і працягваем казаць далей, што ў нас ёсць рабочая назва — Партыя народнага адзінства».
Аляксандр Шацько дадаў, што ў найбліжэйшыя дні адбудзецца з'езд «Белай Русі», і яго ўдзельнікі вызначацца, ці трэба грамадскаму аб'яднанню станавіцца партыяй.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стала вядома, якую групу крыві найбольш любяць кляшчы
 1
Як прэм'ера Галоўчанку адправілі ў Егіпет эканом-класам
 3
Чаму Шольц пасмяяўся на пытанні пра «Таўрусы»
 1
Дэпутат Клішэвіч пра фота, дзе паказвае сярэдні палец: Ім пашанцавала, што я быў не на машыне
 23
У самалётаў, якія ляцяць над Балтыкай, пачасціліся збоі праз перашкоды з GPS. За гэтым можа стаяць Расія
 1
Заснавальнік руху «Антымайдан. Беларусь» цяпер жыве ў Польшчы: Мае погляды моцна змяніліся да лепшага
 24
МЗС пацвердзіла гібель беларуса ў швейцарскіх Альпах
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера